У наваколлі засталося толькі адно дрэва, на якім яшчэ вісіць дастаткова шмат насення, каб адначасова маглі харчавацца да 20 гілёў (Pyrrhula pyrrhula) і гэта невысокі і малады пенсільванскі ясень. Усё іншае або ўжо з'едзена гілямі раней, або засталося ў такой нязначнай колькасці, што нават адзінкавыя птушкі харчуюцца там толькі час ад часу.
Калі выбару няма ў гілёў, яго не засталося і ў мяне. Таму апошнія дні я здымаю птушак на гэтым дрэве. У першую чаргу, зразумела, гілі пачалі і ўжо з'елі насенне зверху. Як раз побач з ясенем знаходзіцца пачварны падмурак невядомага помніка невядома чаму яшчэ з савецкіх часоў у выглядзе выцягнутых на некалькі метраў некалькіх кубаметраў бетона, якія мастакі з ЖЭСа штогод фарбуюць у вясёлы жоўты колер. І калі сёння птушкі пачалі спускацца каб есці насенне на больш нізкіх галінах, у мяне атрымалася зрабіць здымкі і відэа гілёў на гэтым цікавым фоне:
Птушкі амаль увесь час занятыя ежай і толькі зрэдку і то не ўсе адлятаюць на іншыя дрэвы калі лічаць небяспечным для сябе аднаго з некалькіх нячастых тут зараз мінакоў. Чаму адных яны ўспрымаюць лагодна, а іншых - баяцца, я так і не зразумеў.
Я падыходжу да гілёў павольна і на мяне яны не звяртаюць увагі, хаця я, канешне, не парушаю бяспечную для іх дыстанцыю. Мне гэта і непатрэбна - калі птушкі сядаюць на бліжэйшыя да мяне галінкі, яны цалкам проста не ўлазяць у кадр)
Працяг ТУТ
04-02-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ