Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя чаротаўкі: гучна і амаль незаўважна

З другога тыдня мая колькасць звычайных чаротавак (Acrocephalus shoenobaenus), якія займалі зарослы вербалозам бераг Нёмана і гучна паведамлялі пра гэта ўсім навокал, паступова павялічвалася. Ажно суседнія самцы сталі спяваць ў 10-15 метрах адзін ад аднаго.

Такім чынам, прыкладна праз тыдзень нешырокая паласа кустоў уздоўж самай вады была імі падзеленая. І хаця кароткія пералёты, хутчэй за ўсё спробы праверыць чуйнасць суседа, час ад часу здараліся і на чужыя ўчасткі, аднак большасць з іх адбывалася ўсё ж без пагоняў, мірна і ў межах сваіх. Гэта яўна былі шчаслівыя самцы, якія суправаджалі партнёрку пад час экскурсіі па месцы будучага размнажэння.

Калі маеш адпаведна гучны голас і сілы спяваць амаль без перапынку, зусім не абавязкова паказвацца некаму на вочы з густога куста. Так збольшага і рабілі самцы чаротавак. Але час ад часу яны выбіраліся на вяршаліны вербаў або бліжэй да іх на бакавыя галінкі і тады можна было не толькі разгледзець спявуна, але і зрабіць здымкі ці відэа спеваў:

Яшчэ радзей чаротаўкі рабілі невысокія палёты з адной прысады на другую. Участкі, занятыя шчыльна, усё ж не дазвалялі паказаць свае лётныя здольнасці. Ды і калі ты ўжо абраны, можна з гэтым і пачакаць - і дом, і стол зусім побач і ляцець нікуды далёка не трэба. Аднак варта пастаянна нагадваць суседзям ды іншым магчымым візіцёрам, што гаспадар(ы) на месцы і лепш трымацца свайго = не лезьці на чужое.

Прыкладна з тыдзень таму спевы-папярэджанні практычна сціхлі - яўна прыйшоў час карміць птушанят, якія хутка растуць і ежы, а значыць і часу каб яе збіраць, трэба ўсё больш. Ды і партнёрка - каб нават хацела - ад сувязі з іншымі самцамі нічога, акрамя страты часу, не выйграе. Таму кантроль можна і аслабіць. 

Бераг Нёмана ў Гродна, 13-17.05.2021

Аўтар Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

У вас атрымліваецца праз галінкі і лісце зняць у фокусе птушку. Я спрабаваў у розных рэжымах, але, калі наперадзе лісток, галінка - факусуюць на іх, а месца (птушка) па-за фокусу - размыта.

Здымкі вельмі добрыя, з прыемным размытым фонам ...

Дзякуй за добрыя словы! 

Так, часам цяжка "растлумачыць" фотаапарату што ад яго хочаш. 

Часта здымаю ў макра-рэжыме калі адлегласць дазваляе. Для майго фоціка гэта прыкладна 15 метраў - тады ён разумее праз лістоту і галінкі на што наводзіць рэзкасць хутчэй.