На наступны дзень пасля таго, як я падумаў, што напэўна грушы на адным з невысокіх дрэваў на маім штодзённым шляху ўжо паспелі, пра тое ж 'падумалі' і шпакі (Sturnus vulgaris). І не толькі падумалі, але і праверылі гэта:
Груш было шмат, шпакоў, як я налічыў спачатку, не больш дзесятка, таму і сутычкі паміж імі былі рэдкімі, бо не мелі асаблівага сэнсу - ежы ж хапае, навошта траціць час і энергію на разборкі, якія нічога не вырашаюць? Але часам кароткія дракі з рэзкімі і гучнымі крыкамі шпачынай моладзі ўсё ж здараліся:
Ежа аказалася лёгкая, даступная і амаль у неабмежаванай колькасці. Таму пір птушак працягваўся толькі некалькі хвілін - напэўна ўсе яны наеліся і адзін за адным шпакі адляцелі. Але калі я пачаў лічыць іх пад час адлёту з грушы, то іх аказалася не каля 10, а... 25) Так выдатна іх хавала лісце на дрэве.
Гродна, 10-07-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Працяг ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 15.09.2024 - 10:21
Такія саспелыя і прыгожыя…
Такія саспелыя і прыгожыя грушы, сам бы з'еў! Выкарміўшы птушанят, шпакі ядуць шмат расліннай ежы: вішні, яблыкі, грушы і інш. Любяць яны салодкае... Фоткі добрыя.