Сёння ў мяне нечакана атрымалася сытуацыя, калі (амаль) ўсім пашанцавала. Палявому вераб'ю (Passer montanus) злавіць стрэлку Gomphus vulgatissimus (хутчэй за ўсё таму, што увесь апошні тыдзень або холадна, або вельмі холадна і стрэлка не была ў стане рухацца так, як яны могуць у цёплыя дні). Мне - апынуцца ў адпаведны час у адпаведным месцы. І толькі стрэлцы не пашанцавала зусім...
Зранку мы з сабачкам гулялі па набярэжнай Нёмана, як ад вады прыляцеў і сеў на плітку перад намі верабей. Стрэлку ён трымаў у дзюбе і даволі хутка пачаў яе рыхтаваць для сваіх птушанят: абрываць крылы і ногі, а калі ўсё праверыў - ці не засталося яшчэ чаго вытыркацца? - адляцеў з ёй:
Гродна, 11-05-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
----------------------------------
Дзякуй Дзянісу Кіцелю за вызначэнне стрэлкі.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.05.2025 - 08:12
Фотаапарат на прагулцы…
Фотаапарат на прагулцы заўсёды дапаможа адлюстраваць цікавае. А сітуацыя атрымалася, як у той казцы: "І засталіся ад стракозы ражкі, не - крылцы ды ножкі".
arktous - 12.05.2025 - 09:17
Интересно! Не приходилось…
Интересно! Не приходилось видеть как воробьи охотятся на стрекоз.
Harrier - 12.05.2025 - 11:32
Дзякуй за добрыя словы! Я…
Дзякуй за добрыя словы!
Я думаю адна з галоўных прычын поспеху (калі не галоўная) вераб'я - параўнальна працяглае і халоднае надвор'е. Так бы наўрацці б ён мог страказу злавіць. Але калі паглядзець відэа, яўна бачна, наколькі спраўна ён адрывае ёй крылы і ногі і робіць гэта хутчэй за ўсё не ўпершыню. Таму можа яшчэ гэта і нейкія персанальныя ўпадабанні гэтай птушкі дапамаглі?
Harrier - 12.05.2025 - 14:24
Цікавы каментар-удакладненне…
Цікавы каментар-удакладненне і хутчэй за ўсё так і было:
Maxim Kostin
цікавае назіранне! Верагодна справа не ў тэмпературы, такая "бліскучасць" крылаў - прымета таго што стракозка толькі што пераўтварылася ў імага і яшчэ знаходзіцца ў стадыі "тэнерал" - яна мяккая як вусень і не здольна на нейкія там рэакцыі на дзеянні драпежнікаў - такую і чалавек можа рукамі злавіць. Ідэальны сняданак для птушанят:)