Сокал-пустальга LIVE-2022: Брэст, Беларусь ::: Kestrels’ nests LIVE-2022: Brest, Belarus 13-ы сезон :: 13th season

5
20.04.2022 22.04.2022(?) 24.04.2022(?) 26.04.2022 28.04.2022(?)
23.05.2022 23.05.2022 24.05.2022 24.05.2022 26.05.2022

3.05.2022 5.05.2022 7.05.2022 9.05.2022 11.05.2022
5.06.2022 6.06.2022 6.06.2022 7.06.2022 8.06.2022

Comments

Некаторыя вынікі 12-04:

ямка пад камерай ужо выкапаная і магчыма таму ўжо не цікаваць ні самца (зрабіў, што змог)), ні самку (ранавата яшчэ ў яе прысядаць, бо першае яйка не сфармавалася).

самка як і ў папярэднія дні галодная, нагадвае пра гэта самцу калі ён у нішы амаль пастаянна:

птушкі

птушкі

а калі прыносіць здабычу - вырывае і кушае далей ад самца - на ўсялякі выпадак);

птушкі

птушкі

птушкі

а так пасядзець побач ужо дазваляе і нават паглядзець на сябе таксама;

птушка

самец - як і раней - параўнальна шмат часу сядзіць у нішы - не давярае самцы і так папярэджвае яе здрады?

птушка

Зранку і пасля абеду ў нішы доўга нікога не было. І гэта выкарыстала тая ж (?) пара кавак, што прылятала раней. Яны знайшлі і сабралі выплюйкі сакалоў (неператраўленую поўсць, зубы і часам іншыя косткі ахвяр, якія сокалы спрэсаванымі выплюўваюць - праз рот - са страўніка).

птушкі

Самка часта была галоднай, і як і раней, нагадвае пра гэта самцу больш ці менш працяглымі серыямі пакрыкванняў. А калі ён прыносіў здабычу, хутка яе вырывала і закрывала крыламі ад самца (які тых палёвак ёй жа і прынёс!) у дальнік ад яго куце нішы)

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Але ўжо заўважна, што давер у пары павялічыўся і часам птушкі сядзяць да сябе вельмі блізка і гэта нікому з іх яўна не перашкаджае.

птушкі

Самец працягвае паглыбляць сваю "няправільную" (таму што пад камерай) ямку, хутчэй за ўсё самка і правядзе  ў ёй пад час адкладкі і інкубацыі яек  наступныя 1,5 месяца. А можа ўсё ж выкапае сваю?

 

Самка ўсё больш часу праводзіць у нішы, і гэта не дзіўна.

птушка

Дзіўна, што таксама шмат часу тут праводзіць з самкай ці сам самец) Ці то ён баіцца здрадаў самкі і таму стараецца быць як даўжэй з ёй, ці такі ўдалы паляўнічы, што забяспечвае ежай сябе і партнёрку так хутка, што мае шмат часу каб сядзець у гнездавой нішы?

птушка

Ну і яшчэ дзіўна выглядае, што самец капае "сваю" ямку пад камерай, а самка - у вуглу далей ад яе)

птушкі

птушка

птушка

Выбіраць дзе адкладваць яйкі, канешне, ёй і хацелася б, каб яна гэта не рабіла ў нашай сляпой зоне. Дзе яна сёння і начуе.

Хаця "яшчэ не вечар", сёння напэўна саме цікавае адбывалася па-за гнездавой нішай, вельмі магчыма што непасрэдна над ёй ці зусім побач.

Самка начавала ў нішы, а перад світаннем прыляцеў і самец. І потым мне падалося, што самец правёў у нішы больш часу, чым самка.

птушка

Калі яна яго бачыла, то занудна і гучна патрабавала ежу, прыносаў якой у нішу я не заўважыў - хутчэй за ўсё, здабычу самцы ён перадаваў недзе побач.

птушкі

птушка

Самец таксама спрабаваў капаць гнездавую ямку пад камерай у сляпой зоне, але амаль сымбалічна і дзе яна ў рэшце рэшт з'явіцца застаецца незразумелым.

Сёння і самец, і самка, і абедзьве птушкі шмат часу правялі ў нішы, а самка, хутчэй за ўсё і недалёка ад яе.

птушкі

Самка ўсё настойлівей крычыць, патрабуючы ад самца ежу і, магчыма, нешта яшчэ)

птушка

А самец прысядае ў розных канцах нішы і прабуе капаць гнездавыя ямкі, але самку гэта яшчэ не цікавіць - яйкі яўна яшчэ не на той стадыі фармавання, каб думаць ужо куды канкрэтна іх адкладваць)

птушкі

Чарговую ноч самка засталася начаваць у нішы.

У фармаванні і падтрыманні пары вельмі шмат розных рытуальных паводзін, але яны важныя і самі па сабе як рытуал (каб паказаць, што абодва аднолькава разумеюць паводзіны партнёра), так і нясуць амаль заўсёды практычны сэнс.

У выпадку з ямкай тое самае: самец выбіраецца самкай не толькі з любві да прыгожага (чым старэйшы і святлейшы, тым лепш = больш дасведчаны Самцы пустельги с возрастом cтановятся светлее и размножаются успешнее), але і "у камплекце" з месцам гнездавання, і ежай, якую ён павінен рэгулярна прыносіць самцы пасля яе выбару.

Самка яшчэ не выбрала канкрэтнае месца, дзе будзе капаць ямку і адкладваць яйкі, і самец ёй паказвае, што ў прынцыпе месца добрае і можна, напрыклад, зрабіць ямку тут, пад камерай. Або там, у вуглу - дзе ты захочаш. Яйкі яшчэ доўга будуць фармаваццца і самцы важна вызначыцца колькі іх будзе і як яна будзе іх наседжваць. Падрабязней пра гэта тут:

Вылупленне i рост птушанят: пачынаецца самы цікавы этап он-лайн назіранняў на гнёздах сокала-пустальгі

Сёння і самец, і самка паасобку і як пара (разам) праводзілі даволі шмат часу ў нішы.

птушкі

птушкі

Каўкі ўжо не мелі шанцаў і я іх не заўважыў.

А ўвечары самка паспрабавала капаць гнездавую ямку і засталася начаваць.

Так што ўсё ў сакалоў ідзе ў правільным кірунку.

Сённяшні дзень атрымаўся нашмат больш цікавым: у нішы былі і самец, і самка, яны і сустракаліся тут не раз. Але самец паводзіць сябе вельмі асцярожна, не настпуае на самку і амаль не крычыць.

птушка

Два разы прылятала і пара кавак, прычым другі раз нават спрабавалі жвір дзюбай раскінуць - ці пасуе на гнездавую ямку)

птушкі

Але сокалы праводзяць тут усё больш часу і сёння самка засталася начаваць.

Сёння у гнездавой нішы падзей было небагата:

прылятала пара кавак, усё агледзелі, але не засталіся:

птушкі

А ўвечары прыляцеў і сядзеў, выглядваючы вонкі, самец пустальгі:

птушка

Шаноўныя сябры!

Вітаем Вас на нашай чарговай он-лайн трансляцыі з гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце!

Спадзяемся, што негледзячы на тое, што яна 13-я, усё ў сакалоў і ў нас атрымаецца.

Як і раней, можна 'адматваць' падзеі да 12 гадзін назад, а Вашы скрыншоты і відэа, каментары і пытанні зробяць трансляцыю цікавей для ўсіх нас.

Dear friends! You are welcome to our 13`th LIVE stream from nest(s) of Kestrel from the same building in Brest, W Belarus, as before. Please, leave your comments and questions after registrartion here. Everything is just in front of falcons - and us.