Каментары

Навошта ж выдаляць, калі для
06.09.2010 - 23:41
Снимок мне показался скорее
06.09.2010 - 23:26
Насчет шуток по телефону я
06.09.2010 - 21:34
у меня когда-то было кольцо с
06.09.2010 - 21:32

Пра гэты сайт

Шаноўныя сябры і калегі!
Вы зайшлі на сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі. Па-англійску для гэтага занятку ёсць агульнапрыняты тэрмін– birdwatch. чытаць далей

Апошнія фотаздымкі

a
a
a

Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для 
камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара. Пры некамерцыйным 
выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да мадэратара:tyteishi@gmail.com па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: tyteishi@gmail.com

Трысняговая/Балотная чаротаўка

Сустрэў гэту птушку у Пінскім раёне, 15 ліпеня 2010. Рухалася у зарасніках вербалозу, паводзінами нагадвала цвыркуна. Сама птушка невялікая, памерам з леску-завірушку, бачна па куточкам рта, што маладая. Вось яшчэ фота, як мне здаецца тут яна у тыпічнай для цвыркуна позе:

8.33333
Вашая адзнака: Аніводны Рэйтынг: 8.3 (6 votes)

Каментары

Harrier's picture

Першы здымак занадта зялёны.

Першы здымак занадта зялёны. А вось на другім па адсутнасьці цёмных плямак на горле і падхвосьцю, сапраўды, можна вызначыць птушку як Locustella luscinioides.

Apus's picture

 На першым здымку напэўна

 На першым здымку напэўна лісце унесла адбітак у каляровы баланс. Мабыць салаўіны, дзякуй. Былі там і самі салаўі, таксама маладзёж.

Apus's picture

Зараз ужо схіляюся да маладой

Зараз ужо схіляюся да маладой трысняговай чаротаукі - афарбоука, шчацінкі каля дзюбы і хвост хутчэй за яе...

Harrier's picture

Паглядзеў я ў Малларні ет. ал

Паглядзеў я ў Малларні ет. ал - адрозьніваюцца яны па афарбоўцы падхосьця - у цвыркуна яно такога ж колеру, як і бакі, а ў балотнай чаротаўкі - белаватае - як і ў іншых чаротавак. Таму па гэтай рысе  гэта хутчэй балотная чаротаўка.

аутар Муларни и инш - разве

аутар Муларни и инш - разве не Свенссон?
Harrier's picture

Цяжка сказаць, хто аўтар, бо

Цяжка сказаць, хто аўтар, бо напісана так:

тэкст: Lars Svensson & Peter J.Grant

малюнкі Killian Mullarney & Dan Zetterstro:m

На вокладцы майго амерыканскага выдання Першы ідзе Маларні, потым Свенсан, потым Цэтэрстрём і апошні Грант.

Таму і пішу - Маларні ет ал.

Наконт віду чаротаўкі на здымку.

Святлана Вранава справядліва напісала, што трысьняговая і балотная з цяжкасцю адрозьніваюцца нават у руках, таму можа лепш падаць назву праз слэш:

Балотная/ трысняговая ...

Apus's picture

Зразумела. Калі по біятопу

Зразумела. Калі по біятопу глядзець, то больш для балотнай падыходзіць, але зараз птушкі качуюць... Няхай сталее птушка, тыды паглядзім