Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Маладыя вялікія савукі рыбачаць. Частка другая

Працяг - першая частка ТУТ

Ужо пад час набліжэння да вусця Гараднічанкі, маладыя вялікія савукі апчалі апускаць галаву ў воду, каб ўбачыць і, па магчымасці, схапіць здабычу. Зразумела, што на невялікай глыбіне зрабіць гэта лягчэй - не трэба ныраць, ды і вялікая кампанія калі не схопіць сама, дык напалохае і выганіць каго хочаш пад дзюбу іншага савука:

https://youtu.be/nHJGkWTqf3k

З іншага боку, вялікая здабыча і не будзе чакаць на плыткай вадзе, але нешта савукі злавілі - толькі ці з'еў ён тую калючку - не ведаю:

https://youtu.be/h2eQRQ3tKS8

Як у любой вялікай сям'і, здараюцца канфлікты - некаторыя з іх на здымках ніжэй.

Савукі параўнальна хутка прачасалі ўсе магчымыя плыткія месцы ў вусці і паплылі ўніз па плыні Нёмана.

22-07-2019.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Не зусім так - гэта ўсё фотаапарат, для яго блізка і не трэба, бо ўсё ж птушкі вялікія. Я быў найбліжэй метрах у 30 ад іх, на набярэжнай. Проста не было там рыбакоў,а так наўрацці б у вусце Гараднічанкі яны б заплылі.