Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгелы ў восеньскім горадзе

чорнагаловы шчыгел

Усю вясну і лета чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis) трымаліся ў горадзе, я іх сустракаў пад час спажывання насення розных раслін ды і проста спяваючымі на ўчастках гнездавання. Але прыкладна ў палове жніўня касцы з трымерамі 'перамаглі' амаль усю расліннасць, на якой шчыгелы маглі харчавацца і яны зніклі ў горадзе - прынамсі там, дзе я хажу.

І вось пасля працяглага перапынку, амаль у сярэдзіне восені, я пачуў ў скверыку знаёмую вясёлую пазыўку і з прыемнай нечаканасцю ўбачыў на адным з невысокіх дрэваў шчыгела!  Птушка пералятала з адной вяршаліны дрэва на іншыя, але есці там не было чаго і хутка яна знікла.

А на наступны дзень, ужо на нашым беразе ракі, я пачуў сварку шчыгелаў і хутка ўбачыў як яны спачатку паспешліва ядуць насенне з аднаго з нешматлікіх асліннікаў, якія засталіся няскошанымі, а потым, пасля чарговага 'налёта' адных на другіх адлятаюць праз раку на той бераг.

Тут трэба ўдакладніць, што дзякуй богу, не ўсё было скошана і  пад трымеры не трапіў добры кавалак 'лужка курапатак' у цэнтры (падрабязней пра яго і яго жыхароў ТУТ). І хаця сярод няскошаных раслін застаўся толькі адзін  лапух з прычэпістым насеннем, я час ад часу думаў, што яго маглі б знайсці шчыгелы калі б праляталі недзе побач. Аднак нават для мяне вырас ён у не вельмі зручным месцы для птушак, бо амаль пры самым ходніку набярэжнай і наўрацці б шчыгелы маглі б адчуваць сябе на ім бяспечна з-за вялікай колькасці шпацыруючых там людзей. 

Але невялікія цуды здараюцца і начтупным ранкам я йшоў уздоўж ракі не тым ходнікам, а ніжэй, па самаму берагу і здалёк убачыў, што нейкія птушкі і сапраўды знайшлі лапух і жвава ядуць на ім! Сумневаў не было - шчыгелы! Дзве ці пара птушак хутка даставалі  яго насенне і яно знікала ў дзюбах. Я быў ніжэй іх, трымаўся на бяспечнай для птушак адлегласці і яны працягвал есці нават калі я падыйшоў каб паздымаць іх. Не ведаю, колькі працягваўся іх сняданак да мяне, але калі птушкі ўсё ж адляцелі, на расліне засталося яшчэ шмат чаго на будучыню. І я маю надзею, што яшчэ ўбачу шчыгелаў у цэнтры гораду.

Гродна, 9-11.10.2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг ТУТ