Новае даследаванне кажа пра тое, што здольнасць сіпухаў (Tyto alba) ўспрымаць гукі з узростам не змяншаецца – у адрозненне ад многіх іншых жывёл.
Як мінімум для некаторых відаў млекакормячых значная страта здольнасці распазнаваць гукі добра задакументаваная. Адбываецца гэта з-за пашкоджання вельмі дробных валаскоў, якія адказваюць за ўспрыняццё гукаў на барабаннай перапонцы. Аднак цяпер атрыманы доказы, што як мінімум некаторыя птушкі не маюць падобных праблем.
Біанка Крумм (Bianca Krumm) і яе калегі з універсітэту Ольдэнбурга (Германія) правяралі адчувальнасць сямі сіпух рознага вядомага ўзросту. Для гэтага былі падрыхтаваныя тэсты з гукавымі частотамі у межах ад 0,5 да 12 кілагерц рознай гучнасці. Не атрымалася знайсці значныя адрозненні ў тым, што чуюць совы, якім яшчэ няма двух гадоў ў параўнанні са старэйшымі за 13 год. Дадаткова выкарыстоўвалі вынікі тэстаў, атрыманыя раней для сіпухі ўзростам 23 гады. Гэта б значыла, што слухавыя здольнасці соваў як мінімум гэтага віду не пагаршаюцца з узростам.
Добра вядома, што Совападобныя маюць вялікія, асіметрычна размешчаныя вушныя адтуліны, які дазваляюць у поўнай цемры паспяхова з вялікай дакладнасцю распазнаваць месцазнаходжанне здабычы.
І хаця дакладны механізм гэтага застаецца невядомым, даследчыкі лічаць, што ў соваў павінна адбывацца пастаянная рэгенерацыя структур слухавых рэцэптараў – працэс, які дагэтуль невядомы для іншых жывёл.
Крыніца:
Bianca Krumm, Georg Klump, Christine Köppl, Ulrike Langemann (2017) Barn owls have ageless ears. Proceedings of the Royal Society B Published 20 September 2017. DOI: 10.1098/rspb.2017.1584
Паводле www.sciencenews.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.reptilepark.com.au
На гэтую тэму:
Птушаняты сіпухі змагаюцца за ежу … голасам!
Простыя складаныя ўзаемасувязі: совы і палёўкі
«Филины с кладбища», или мои встречи с Птицей 2015 года в Малорите
Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной
БАКЛАНЫ ДОБРА ЧУЮЦЬ ГУКІ ПАД ВАДОЙ. І НЕ ТОЛЬКІ ЯНЫ?
Чубатыя асаеды знаходзяць ежу і па яе паху + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
аев (госць) - 02.10.2017 - 10:39
смешна параўноўваць соў з…
смешна параўноўваць соў з млекамі. УСЕ птушкі маюць слыхавыя клеткі, якія аднаўляюцца, у адрозненне ад млекаў, гэта нават ў вікі апісана і адкрыта не ўчора.
Harrier - 02.10.2017 - 11:41
In reply to смешна параўноўваць соў з… by аев (госць)
Тое, што рэцэптарныя клеткі…
Тое, што рэцэптарныя клеткі аднаўляюцца ў птушак яны не адкрылі. Яны адкрылі тое, што з узростам не пагаршаецца слых. А гэта троху іншае :)