Моладзь выбірае ўласны шлях і дзякуючы ёй магчымыя змены месца зімоўкі

Каб найлепш дапасавацца да зменаў у навакольным асяроддзі, некаторыя віды птушак былі заўважаныя ў зменах сваіх міграцыйных паводзін. Частка птушак з той самай папуляцыі можа адлятаць на зімоўку, а частка заставацца, або яны могуць змяніць месца зімоўкі і трасу пралёту на іншую. Аднак толькі невялікая колькасць даследаванняў змагла вызначыць вынікам чаго падобныя змены ёсць: наследавання ці пластычнасці міграцыйных паводзін.

Міжнародная каманда навукоўцаў змагла зрабіць нечаканае адкрыццё на прыкладзе вялікіх грыцукоў намінальнага падвіду (L. l. limosa), якія гняздуюць на еўрапейскім кантыненце. Яны адзначылі хуткую змену месца зімоўкі ў часткі папуляцыі гэтых кулікоў - птушкі пачалі ва ўсё большай колькасці зімаваць у Партугаліі, прыкладна 300 км на захад ад традыцыйных месцаў зімоўкі ў Гішпаніі.

Гэтая змена адбылася не дзякуючы дарослым птушкам, бо тыя засталіся вельмі кансерватыўнымі ў выбары месца зімоўкі, а з-за выбару маладых – тыя ляцелі на зіму пераважна ў Партугалію. Не было знойдзена істотных адрозненняў ні ў поспеху рамнажэння, ні ў выжывальнасці паміж птушкамі, якія зімавалі ў Гішпаніі ці Партугаліі. Таму можна сказаць, што выбар новага месца зімоўкі хутчэй стаў вынікам пластычнасці міграцыйных паводзін хутчэй, чым ціску натуральнага адбору.

Атрыманыя вынікі сведчаць пра тое, што новыя шляхі міграцыі могуць узнікнуць на працягу жыцця аднаго пакалення птушак і што агентамі падобных хуткіх зменаў могуць служыць маладыя асобіны.

Крыніца:

Mo A. Verhoeven, A. H. Jelle Loonstra, Jos C. E. W. Hooijmeijer, Jose A. Masero, Theunis Piersma, Nathan R. Senner (2018) Generational shift in spring staging site use by a long-distance migratory bird. Biology Letters: 14 (2) DOI: 10.1098/rsbl.2017.0663

Паводле www.rsbl.royalsocietypublishing.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Паўла Лычкоўскага

 

 

На гэтую тэму:

Больш частыя сустрэчы малых лебедзей у Беларусі – вынік утварэння новых месцаў зімоўкі?

Месцы зімовак малых лебедзяў з Ямала- нечаканыя вынікі

Белыя буслы: звалкі лепш, чым доўгія пералёты

Будучыня белых буслоў – наша смецце?

Мігрыруючыя вераб’іныя птушкі таго ж віду выжываюць лепш, чым аседлыя

Старыя арлы могуць мігрыраваць у горшых умовах, чым маладыя

Баталёны ўсё часцей выбіраюць Беларусь

Дадатковае зімовае харчаванне змяніла месцы зімоўкі лесак-чарнагаловак

Арнітолаг атрымаў 2,5 мільёны эўра прэміі для працягу вывучэння міграцый