Мігрыруючыя вераб’іныя птушкі таго ж віду выжываюць лепш, чым аседлыя

чрпны дрозд

Новае даследаванне паказала перавагі міграцыі: птушкі таго ж віду з той самай папуляцыі маюць большую імавернасць выжыць на зімоўцы на поўдні, чым калі нікуды не адлятаюць з Цэнтральнай Еўропы.

Па самых агульных ацэнках у Еўропе жывуць прыкладна паўмільярда спяваючых вераб’іных птушак. Каля паловы з іх стараюцца на зіму адляцець на поўдзень або захад, дзе іншыя кліматычныя ўмовы дапамагаюць ім перажыць самы халодны час здаля ад месцаў гнездавання.

Аднак падобныя міграцыі сутыкаюцца з мноствам небяспек і да канца незразумела, ці яны вартыя высілкаў, на якія павінны пайсці птушкі, каб здзейсніць іх? Даследчыкі з інстытуту арніталогіі Max’а Planck’а (Radolfzell, Германія) разам з калегамі са Швайцарыі і ЗША ўпершыню паказалі, што птушкі таго ж віду маюць большыя шанцы перажыць зіму і вярнуцца пасля міграцыі, чым тыя, якія застаюцца на зімоўку у месцах гнездавання.

Чорны дрозд (Turdus merula) у Еўропе вядомы як часткова мігрыруючы від. Больш цёплыя і лагодныя зімы ў апошнія гады ў Цэнтральнай Еўропе яўна павялічваюць долю птушак, якія застаюцца зімаваць недалёка ад месцаў гнездавання або нараджэння. Механізмы, якія кантралююць падобнае рашэнне: мігрыраваць або застацца - пакуль застаюцца незразумелымі.

На працягу 8 сезонаў гнездавання ў 2009-16 гг каманда арнітолагаў злавіла вакол возера Constance (Германія) амаль 500 чорных драздоў і забяспечыла іх прыладамі для адсочвання перамяшчэнняў, а таксама індывідуальна распазнавальнымі каляровымі кольцамі. Невялічкія радыё-перадатчыкі, а таксама паўторны адлоў пазначаных птушак дазволілі сачыць за імі на працягу некалькіх гадоў на гэтай тэрыторыі і пасля кожнай зімы параўноўвываць долі птушак, якія вярнуліся жывымі пасля міграцыі і тых, хто зімаваў на месцы.

“Аказалася, што імавернасць перажыць зіму для мігрантаў большая, чым для аседлых птушак” – сказаў Дэніэль Зуніга (Daniel Zuñiga), галоўны аўтар публікацыі: мігранты мелі на 16% большую імавернасць перажыць зіму і вярнуцца з поўдня. Для таго, каб аседлыя птушкі маглі зраўняць мэтазгоднасць пазаставання на месцах гнездавання з мігрантамі, у іх павінна быць як мінімум на 61, 25% большы поспех гнездавання ў параўнанні з апошнімі.

Хаця сярод чорных драздоў на вывучаемай тэрыторыі большую частку мігрантаў склалі самкі, розніцы ў выжывальнасці пад час зімы паміж паламі не было знойдзена. Хутчэй за ўсё, многія самцы застаюцца на месцах гнездавання для таго, каб павялічыць свае шанцы на заняцце добрай гнездавой тэрыторыі як мага раней пасля зімы і тым самым прыцягнуць да сябе ўвагу самкі. Для самак раннее з’яўленне на месцах гнездаванне не такое неабходнае, як для самцоў.

Інстытут арніталогіі імя Макса Планка актыўна ўдзельнічае у маштабным міжнародным праекце пад назвай Ікар (ICARUS = International Cooperation for Animal Research Using Space), які дазволіць выкарыстоўваць спадарожнікавыя перадатчыкі невялікага памеру для вывучэння асаблівасцяў міграцыі нават невялікіх вераб’іных птушак памерам з чорных драздоў. Аднак з’яўленне магчымых канкурэнтаў найбольш распаўсюджаных спадарожнікавых сістэмаў назіранняў за жывёламі, заснаваных на сістэмах GPS або Argos, ці альтэрнатыўнай паўночнаамерыканскай сістэмы сачэння з дапамогай наначыпаў MOTUS доўгі час адкладваецца з-за розных тэхнічных складнасцяў.

Крыніца:

Daniel Zúñiga et al. (2017) Migration confers winter survival benefits in a partially migratory songbird, eLife DOI: 10.7554/eLife.28123

 

Паводле www.rarebirdalert.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак самца чорнага дразда Мікалая Вераб’я

 

 

На гэтую тэму:

Чорныя дразды ўмеюць раптоўна “пераключацца” на начныя міграцыі

За эпічныя міграцыі вераб’іных птушак адказвае невялікі кластэр генаў

Арніталогія ўжо ніколі не будзе ранейшай?

Куды і як ляцяць на зімоўку поплаўныя луні з Усходняй Беларусі: вынікі спадарожнікавага сачэння + мапы + VIDEO

НОВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ДАПАМАГАЮЦЬ АТРЫМАЦЬ ВАЖНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ДЛЯ АХОВЫ ПТУШАК

Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі

АРНІТОЛАГ АТРЫМАЎ 2,5 МІЛЬЁНЫ ЭЎРА ПРЭМІІ ДЛЯ ПРАЦЯГУ ВЫВУЧЭННЯ МІГРАЦЫЙ