Некалі самая вялізарная гнездавая калонія і скапленне негняздуючых каралеўскіх пінгвінаў (Aptenodytes patagonicus), пра якія мы ведаем і якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяна на адным з незаселеных людзьмі астравоў, за апошнія 35 гадоў скарацілася прыкладна на 90% - кажуць французскія даследчыкі.
Вядомая з канца 1960-х гг, калонія каралеўскіх пінгвінаў на востраве Île aux Cochons доўгі час была вядомая сваім скапленнем пінгвінаў і лічылася самай вялікай для гэтага віду і другой па велічыні для усіх калоній пінгвінаў увогуле. З-за яе цяжкадаступнасці і месцапалажэння на аддаленым ад заселеных людзьмі востраве, ніхто не правяраў яе стан апошнія 30 гадоў.
Каманда навукоўцаў з французскага Chizé Centre for Biological Studies (CNRS) выкарыстала падборку спадарожнікавых здымкаў вострава з высокім разрашэннем каб праверыць колькасныя змены ў тутэйшай калоніі пінгвінаў - апошні раз даследчыкі наведвалі яе ў 1982 годзе.
Тады ацэнка колькасці птушак у калоніі атрымалася наступнай: прыкладна 2 мільёны пінгвінаў, з якіх пр. 500 тысяч пар там гнездавалі. Каб вылічыць велічыню скаплення і змены ў ім, навукоўцы ацанілі плошчу паверхні вострава і колькасць птушак, якіе яе займалі на востраве паміж 1960-м і 2017-м гадамі. Паводле параўнання, плошча калоніі моцна зменшылася, - прыкладна на 64% - што пацвердзілі фотаздымкі, зробленыя з верталёта пад час Antarctic Circumpolar Expedition.
Паводле навукоўцаў, заўважнае змяншэнне калоніі пачалося ўжо з канца 1990-х гадоў, яно супадае з галоўнымі кліматычнымі зменамі ў паўднёвых частках акіянаў з-за зменаў з El Niño. Наўпрост гэтыя з'явы звязаць пакуль немагчыма, аднак хутчэй за ўсё менавіта Эль Ніньё адказнае за значнае змяншэнне харчовых рэсурсаў, якія даступныя для іншай калоніі - яна знаходзіцца на адлегласці каля 100 км ад калоніі на Île aux Cochons і таксама знікае. Зразумела, што вялізная шчыльнасць птушак у калоніі рэзка павялічвае канкурэнцыю пінгвінаў за ежу і пры яе недахопе можа прыводзіць да самых сумных наступстваў.
Іншым тлумачэннем рэзкага змяншэння колькасці пінгвінаў можа быць эпізаотыя пакуль невядомай хваробы. Не так даўно птушыная халера рэзка зменшыла папуляцыі альбатросаў і пінгвінаў на іншых астравах Індыйскага акаіяна: на Амстэрдаме і Marion.
Аднак пакуль гэтыя прапанаваныя тлумачэнні застаюцца тэарэтычнымі дапушчэннямі. Ужо ў бліжэйшы час французскія даследчыкі правядуць палявыя работы на востраве каб зразумець прычыну хуткіх і адмоўных зменаў.
Паводле www.birdguides.com (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На здымку - адсканаваны слайд, на якім бачна як выглядала калонія на востраве Île aux Cochons у 1982 годзе.
На гэтую тэму:
Спадарожнікам дапамог ... памёт пінгвінаў!
Катастрофа ў Антарктыцы: пінгвіны выгадавалі толькі 2 малых у калоніі з некалькі тысяч пар
Прафесійныя снайперы будуць ахоўваць пінгвінаў
Нечакана: чатыры віды пінгвінаў ядуць мядуз! + VIDEO
Чаму пінгвіны перасталі лятаць
Як пінгвіны ведаюць, калі вынырваць?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ