Эпічныя міграцыі над акіянам пацверджаныя для яшчэ аднаго віду вераб’іных птушак

Рысавыя трупіялы (Dolichonyx oryzivorus) афіцыйна могуць быць далучыныя да невялікай “эліты” прадстаўнікоў вераб’іных птушак, якія здзяйсняюць параўнальна далёкія пералёты без пасадкі пад час сезонных міграцый. Самая вялікая падобная адлегласць для гэтага віду, вызначаная дзякуючы сучасным тэхналогіям, склала ажно 3500 км!

Атрыманыя вынікі дапаўняюць атрыманыя раней для іншых паўночна-амерыканскіх відаў: cтракатыя лясныя cпевуны (Dendroica striata) штовосень перадольваюць да 2700 км паміж Канадай і Кубай, іншы від – акуляравы cпявун (Geothlypis agilis) - падобным чынам без пасадкі пераадольвае частку свайго міграцыйнага пералёту над Атлантыкай за двое сутак.

Ноа Перлат (Noah G Perlut) з універсітэту Новай Англіі ў 2013-17 гг размясціў геалакатары на некалькіх дзесятках трупіялаў, якія гняздуюць на сельгаспалетках у штаце Вермонт (ЗША). Усяго атрымалася зноў адлавіць у наступныя гады 17 птушак і такім чынам атрымаць дадзеныя з геалакатараў пра іх міграцыі. І 13 з 17 трупіялаў пад час восеньскай міграцыі да месцаў зімоўкі ў Паўднёвай Амерыцы выбіралі безпасадачныя пералёты над акіянам на адлегласць ад 1098 да 3536 км! Найбольш здзіўляе, што 5 падобных пералётаў з месцаў гнездавання на месца зімоўкі здзяйсняліся цалкам за адзін раз, зусім без адпачынку!

Трансакеанічныя пералёты розныя птушкі пачыналі ў розных месцах усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі: ад правінцыі Nova Scotia (Канада) да Паўночнай Караліны ў ЗША. Прычым рознымі былі і даты прылёту трупіялаў на месца зімоўкі: ад 26.09 да 26.11. Параўнанне працягласці безпасадачных пералётаў і полу, памераў і ўзросту птушак не выявіла ніякай залежнасці паміж гэтымі параметрамі.

Перлат каментуе здзіўляючыя і рызыкоўныя для невялікіх птушак пералёты наступным чынам:”Выглядае так, што падобныя трансакеанічныя міграцыі для гэтага віду - гэта дадзенасць. Вельмі магчыма, што пад час далейшага вывучэння гэтага віду ў мяне атрымаецца знайсці і больш працяглыя пералёты нават да 5 тысяч кіламетараў?”

 

Крыніца:

Perlut, N G. 2018. Prevalent transoceanic fall migration by a 30-gram songbird, the BobolinkThe Auk: October 2018, vol 135, no 4, pp 992-997. DOI: https://doi.org/10.1642/AUK-18-56.1.

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.shrihub.com

 

На гэтую тэму:

Трансакеанічныя пералёты пацверджаны яшчэ для аднаго віду вераб’іных

Дробны не значыць слабы: вераб’іныя птушкі могуць ляцець вельмі высока

НЕКАТОРЫЯ ПАЛЯВЫЯ ПАДКАМЕНКІ ВАНДРУЮЦЬ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ, ЧЫМ МЕРКАВАЛАСЯ

АДКРЫТА САМАЯ ПРАЦЯГЛАЯ МІГРАЦЫЯ СЯРОД ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК

За эпічныя міграцыі вераб’іных птушак адказвае невялікі кластэр генаў

Свіргулі з Кітаю зімуюць ажно ў Паўднёвай Афрыцы