Хаця даўно праверана, што першая ластаўка вясны не зробіць, птушкі ўносяць свае папраўкі ў самыя правільныя прыслоўі. Сёння, 13 лютага, на захадзе нашай краіны былі адзначныя першыя сёлета палявыя жаўрукі (Alauda arvensis), за якімі, без сумневаў, хутка прыляцяць і іншыя віды птушак, якія ў нас не зімавалі. І хаця гэтая падзея адбылася сёлета амаль на 20 дзён раней, чым першыя палявыя жаўрукі былі зарэгістраваныя ў мінулым годзе, гэта не "рэкордны" прылёт - у 2016-м першых жаўрукоў бачылі ў Беларусі ўжо 9 лютага!
Пад час чарговага выезду для арніталагічных даследаванняў у заказнік і ТВП "Гродзенская Свіслач", Дзьмітры Вінчэўскі і Юры Лукашэнка ў пойме р.Верацейка сустрэлі палявога жаўрука. Было гэта ў Бераставіцкім раёне Гарадзеншчыны, а прыкладна праз паўгадзіны Андрэй Храмогін, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, адзначыў яшчэ адну птушку на паўднёвым ускрайку Гродна.
Іншых нашых блізкадыстанцыйных мігрантаў (якія зімуюць у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе) пакуль не бачна, але таксама на Бераставіччыне мы адзначылі вялікую зграю лебедзяў-клікуноў (Cygnus cygnus), якія яўна не зімавалі тут у такой колькасці. Цікава, што яшчэ тыдзень таму мы адзначылі тры асобныя пары гэтых птушак, якія перш чым прыступіць на размнажэння, павінны "заставіць бездагляду" сваіх птушанят з мінулага году, а сёння ўбачылі і такіх маладых клікуноў, якія трымаліся разам сямейнымі групамі, але яўна без дарослых.
У гнездавой калоніі ў м.Вялікія Эйсманты (Бераставіцкі раён), гракі (Corvus frugilegus) актыўна збіралі матэрыял і папраўлялі свае гнёзды. Паводле апошніх уяўленняў, у нас зімуюць як "нашы" птушкі, якія потым у нас жа і гняздуюць, і птушкі з больш паўночна-усходніх рэгіёнаў - напрыклад, Расіі. Частка ж беларускіх гракоў ляціць на зімоўку ў Чэхію і Германію.
Аднак, не гледзячы на яўны надыход вясны, пра які птушкі даведваюцца не толькі дзякуючы адлізе, але, у асноўным, з-за паступовага павелічэння светлай часткі сутак, зіма неі збіраецца канчаткова адступаць, і пасля абеду у даліне Нёмана і Свіслачы сыпаў снег:
Як адрэагуюць на гэта наступныя мігранты, даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні, бо звычайна птушкі ўмеюць нашмат лепш за сіноптыкаў прагназаваць надвор'е.
Калі прыляталі некаторыя віды-мігранты ў апошнія пяць гадоў – першыя рэгістрацыі для краіны:
Палявы жаўрук (Alauda arvensis)
19.02. 2014 – Брэсцкі раён, А.Сербун
20.02.2015 – Брэст, В.Пракапчук
09.02.2016 – Брэсцкі раён, А.Мініч
20.02.2017 – Брэст, А.Мініч
04.03. 2018 – Гродзенскі раён, M.Karlonas
Шэры журавель (Grus grus)
17.02. 2014 – Камянецкі раён, В.Кузько
14.02.2015 – Камянецкі раён, І.Іванюковіч і Гродзенскі раён, С.Чарапіца
13.02.2016 –Бераставіцкі раён, Дз.Вінчэўскі і іншыя
23.02.2017 – Свіслацкі раён, Дз.Шыманчук
2018 – яўна зімавалі
Звычайны шпак (Sturnus vulgaris)
21.02.2014 – Камянецкі раён, В.Пракапчук
21.02.2015 – Камянецкі раён, Ю.Бакур і іншыя
18.02.2016 – Брэсцкі раён, А.Страчук
24.02.2017 – Маларыцкі раён, Дз.Кіцель
08.03.2018 – Івацэвіцкі раён, Ю.Шашэнька
Кнігаўка (Vanellus vanellus)
24.02.2014 - Брэсцкі раён, А.Сербун
01.03.2015 – Маларыцкі раён, Ю.Янкевіч
19.02.2016 – Бераставіцкі раён, Дз.Вінчэўскі і іншыя
24.02.2017 – Камянецкі раён, А.Асташэня і Кобрынмкт раён, А.Страчук
08.03.2018 – Камянецкі раён, В.Кулік
Белы бусел (Ciconia ciconia)
07.03. 2014 – Бераставіцкі раён, Ю.Лукашэнка
04.03. 2015 – Камянецкі раён, А.Хват
12.03.2016 – Хойніцкі раён, А.Шэўчык
04.03.2017 – Гродна, М.Гулінскі
12.03.2018 – Кобрын, А.Кальчанка
Дзьмітры Вінчэўскі,
здымкі аўтара
На гэтую тэму:
В БЕЛОВЕЖСКОЙ ПУЩЕ ПТИЦЫ КОНСТАТИРОВАЛИ НАСТУПЛЕНИЕ ВЕСНЫ
У Беларусь прыляцела вясна: актыўна вяртаюцца першыя мігранты
Зіме канец – вясна прыляцела!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ