Новы выкапневы від птушак назвалі ў гонар Дэвіда Атэнбора

Першы сёлета новы для навукі выкапневы від птушак, самы ранні вядомы нам від энанціарніт (Enantiornithes) з бяззубай дзюбай, атрымаў навуковую назву ў гонар Davida Attenborough’а, знакамітага вядоўцы праграм пра прыроду на ВВС.

Гэты прадстаўнік старажытнай групы птушак, якога кітайска-амерыканская каманда палентолагаў назвала Imparavis attenboroughi, сустракаўся на тэрыторыі сучаснага паўночна-усходняга Кітая прыкладна 120 мільёнаў гадоў таму (ранні крэйдавы перыяд), быў велічынёй з дразда і вёў пераважна наземны лад жыцця.

Самай цікавай яго рысай было пасяданне бяззубай дзюбы. У яго геалагічную эпоху бяззубая дзюба была адзначана палеантолагамі толькі ў некалькіх відаў птушак з групы Confuciusornis, і гэта першы падобны выпадак для ўсіх энанціарнід з ранняга крэйдавага перыяду, бо пазнейшыя амаль на 50 мільёнаў гадоў энанціарніты таксама вядомыя бяззубымі дзюбамі - напрыклад, прадстаўнікі радоўYuornis і Gobipteryx.

мапа

Пасля мадэлявання лётных магчымасцяў Imparavis attenboroughi  даследчыкі лічаць, што гэтыя птушкі маглі раптоўна і хутка ўзлятаць - прыкладна так, як гэта робяць сучасныя курыныя.

Паводле ацэнак навукоўцаў, гэты від ужо 116 вядомы нам прадстаўнік старажытнай групы Enantiornithes. Гэты новы для навукі від адсоўвае самую раннюю бяззубую птушку з гэтай групы прыкладна на 48 мільёнаў гадоў назад.

птушка

 Малюнкі чарапоў розных энанціорніт і дрэва жыцця ранніх птушак (вышэй) з O`Connor 2022 з www.sciencedirect.com 

Крыніца: Wang, X.; Clark, A. D.; O'Connor, J. K.; Zhang, X.; Wang, X.; Zheng, X .i Zhou, Z. 2024. First Edentulous Enantiornithine (Aves: Ornithothoraces) from the Lower Cretaceous Jehol Avifauna. Cretaceous Research (in press): 105867. www.sciencedirect.com/.../abs/pii/S0195667124000405

Паводле Ornitofrenia падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Шкілет новага віду і рэканструкцыя магчымага знешняга выгляду Imparavis attenboroughi  з www.phys.org

 

На гэтую тэму:

НОВЫ ВІД ВЫКАПНЕВАГА КОНДАРА НАЗВАЛІ Ў ГОНАР ЗНАКАМІТАГА ФУТБАЛІСТА

У Кітаі знойдзены парэшткі самай старажытнай птушкі

Чаму ў сучасных птушак няма зубоў – новая гіпотэза

Як адбывалася эвалюцыя размнажэння птушак