Карысныя здольнасці дронга, або як птушкі дураць звяроў

Птушкі дронга (Dicruridae) ў пустыні Калахары імітуюць крыкі трывогі іншых відаў, каб скрасці ў іх ежу – такое нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы.
Птушкі асабліва любяць падманваць такім чынам сурыкатаў і пералятаюць за імі да таго часу, пакуль гэтыя невялікія звяркі не знойдуць ежу.


Тады дронга выдаюць крык трывогі іншых відаў, звяркі ўцякаюць, каб схавацца ад неіснуючай небяспекі, а для знаходлівых птушак застаецца ежа.
Навукоўцы лічаць, што менавіта дзякуючы таму, што дроганы крычаць, імітуючы іншыя віды, ў іх атрымліваецца пастаянна падманваць звяркоў.
"Гэта выдатны трук," сказаў Том Флаўэр (Tom Flower), аспірант Кэмбрыджскага ўніверсітэту. Ён заўважыў гэтыя нечаканыя ўзаемадзеянні паміж сурыкатамі і птушкамі вельмі хутка пасля таго, як пачаў вывучаць жыццё звяркоў у пустыні.
Калі драпежнік з’яўляўся паблізу, птушкі падавалі трывожныя крыкі і сурыкаты паспявалі схавацца ў сваіх норах.
"Аднак калі дроганы заўважалі сурыката з якой-небудзь цікавай здабычай – тыпу геккана, лічынкай насякомага або скарпіёнам у лапах, птушкі пачыналі крычаць таксама, як бы паблізу з’яўляўся драпежнік”.
Тады даследчык пачаў сачыць за птушкамі больш уважліва і пад час назіранняў за ста асобінамі дронга адзначыў, што яны могуць імітаваць крыкі некалькі іншых відаў жывёл.
Як адбылося адкрыццё птушак, пасля якога яны пачалі выкарыстоўваць свае здольнасці да імітацыі гукаў, каб дурыць сурыкатаў, дакладна не вядома.
Аднак даследчык лічыць, што птушкі, каб не быць праз нейкі час ігнараванымі праз звяркоў, час ад часу мяняюць крыкі трывогі відаў, якіх яны могуць імітаваць і такім чынам не даюць звяркам прызвычаіцца да іх і не рэагаваць у пажаданы для дронга спосаб.
Хаця большасць крыкаў, якія яны імітуюць – гэта розныя віды птушак, часам яны крычаць і як сурыкаты. Хутчэй за ўсё дзякуючы паспяховым спробам і выдатным стымулам у выглядзе смачнай ежы, якую кідаюць сурыкаты, птушкі хутка вучацца падаваць самыя эфектыўныя сігналы трывогі.
Гэта першая праца, якая паказала сувязь фальшывых крыкаў трывогі са стратэгіяй харчавання. Каля 20% спяваючых птушак могуць імітаваць крыкі іншых відаў і гукі разнастайнага паходжання. Аднак мы вельмі мала ведаем чаму, і як яны такія імітацыі робяць.
Вынікі гэтага цікавага даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.

Паводле www.news.bbc.co.uk (тэкст здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:

 

Як птушкі капіруюць чужыя гукі?
Вароны дапамагаюць адна адной у патрэбе

Новакаледонскія крумкачы могуць выкарыстоўваць тры прылады за адзін раз!

Разумныя гракі пацверджваюць старажытную байку

Зязюля інкубуе свае яйкі ўнутры цела


 

Comments