Другая рэгістрацыя камчацкай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы

У сталіцы Вялікабрытаніі бёдуотчарамі адзначана камчацкая чайка (Slaty-backed Gull) Larus schistisagus, якая гняздуе на заходнім узбярэжжы Аляскі, на ўсходнім узбярэжжы і астравах Расіі, дзе адзначанае павелічэнне колькасці (напрыклад у Магадане некалькі год гняздуе нават на дахах будынкаў).  

Першым птушку заўважыў 13 студзеня 2011 году рэдактар брытанскага часопіса Birdwatch Дамінік Мітчэл (Dominic Mitchell) у вялікай зграі чаек больш звычайных відаў на лонданскай звалцы. Звалка знаходзіцца ў балота Rainham Marshes, якое ляжыць у межах Вялікага Лондану. Хаця Дамінік меў толькі 3 хвіліны, каб зрабіць здымкі чайкі з вялікай адлегласці, ён паспеў скарыстацца з яе і ў хаце знайшоў, што гэта хутчэй за ўсё дарослая камчацкая чайка. Вядомасць пра імаверна новы для Вялікабрытаніі від птушак была разасланая ім праз СМС сістэму паведамленняў аб цікавых назіраннях птушак. Эксперты па чайках Марцін Гарнер (Martin Garne) і Крыс Гібінс (Chris Gibbins) пацвердзілі па электроннай пошце правільнасць вызначэння.
Наступным ранкам Дамінік вярнуўся на звалку, дзе дамовіўся з яе ўладальнікамі пра дэталёвае даследаванне месца. Цікава, што там ужо было некалькі іншых бёдуотчараў, якія таксама хацелі ўбачыць госцю з Ціхага акіяну. Калі ў пятніцу вызначэнне чайкі было прызнанае правільным, гэтая навіна разляцелася за нач па ўсяму каралеўству. І ў суботу зранку на звалцы былі ўжо каля 1200 бёдуотчараў! Цікава, што многія прыехалі яшчэ зацемна каб з усходам сонца мець больш шанцаў убачыць новы для сябе від птушак. Аднак чайка пазбягала паказвацца там, дзе стаялі натоўпы людзей, і ў выніку яе змаглі адзначыць толькі некалькі шчасліўчыкаў.
Здымкі птушкі, калі яна знаходзілася на зямлі і ў паветры, пацвердзілі правільнасць вызначэння найбольшымі экспертамі гэтага віду – амерыканцам Энгусам Уілсанам (Angus Wilson) і японцамі Осао і Мічыакі Уджыгара (Osao and Michiaki Ujihara). 
Першая рэгістрацыя віду ў Заходняй Палеарктыцы адбылася пад час залёту таксама дарослай птушкі, якая з лістападу 2008 па красавік 2009 лятала па звалках Латвіі і Літвы. 
 

Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Першы карычневы крывок у Заходняй Палеарктыцы

У Спіс птушак Заходняй Палеарктыкі дадаўся новы від

Comments

 Дима, а что за странное название на белорусском. На русском она - тихоокеанская чайка.

Павел Пинчук

 

П.с. Видел их множество на Чукотке. Так вот - когда они вместе с серебристыми, то более-менее отличаются. Хотя всегда найдется пару птиц, которых ни к тем ни к тем не отнесешь.

Павел, гэта пераклад з ангельскай. Спачатку таксама хацеў "назваць" ціхаакіянскай, але потым прачытаў вось што Another alternate name is Pacific Gull, though this also applies to a southern hemisphere species, Larus pacificus.

Таму прапаную назву "ціхаакіянская чайка" заставіць для Larus pacificus. Можа і яна ў нашу частку Палеарктыкі заляціць - не трэба будзе тады назву выдумляць...