Адна з самых рэдкіх і малавывучаных птушак на Зямлі, якую многія ўжо лічылі зніклай, нарэшце была адзначана на Самоа. Малады зубадзюбы голуб Didunculus strigirostris быў нават сфатаграфаваны даследчыкамі на востраве Savai’i, і гэта першая пацверджаная рэгістрацыя віду за апошнія амаль 10 год.
Адмысловая экспедыцыя на пошукі голуба была арганізаваная Самоанскім міністэрствам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя (Samoan Ministry of Natural Resources and Environment (MNRE)). Манумеа (manumea) – так называюць птушку мясцовыя жыхары, ёсць эндэмікам Самоа і ў апошнія дзесяцігоддзі яго папуляцыя рэзка зменшылася ў выніку паляванняў і знішчэння лясоў на астравах. Від з’яляецца сімвалам Самоа.
Моэўму Уілі (Moeumu Uili), адзін з чальцоў каманды даследчыкаў, распавёў: “Адзін з нашых калег выйшаў з намёту, каб павесіць вільготнае адзенне на вяроўцы. Ён пачуў голас, які прыцягнуў яго ўвагу. Ён падняў галаву і ўбачыў на дрэве птушку, якая ў біноклі “паказала” характэрнага выгляду дзюбу. Мы кінуліся здымаць яе і рабілі гэта, пакуль яна не адляцела. Гэта быў Manumea! Кожны з нас сумняваўся, ці голуб яшчэ існуе. Цяпер мы ведаем – так!”Наступным крокам для даследчыкаў стане экспедыцыя на паўднёвы востраў архіпелагу - Upolu, для якога ёсць не так даўнія, але не пацверджаныя фота ці відэа рэгістрацыі галубоў. Пасля гэтага навукоўцы будуць абмяркоўваць план першачарговых дзеянняў для захавання віду.
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.samoanbirds.com
На гэтую тэму:
АПОШНЯЯ НАДЗЕЯ ДЛЯ КУЗЭНА ДРОНТА
ТЫБЕЦКІ ГОРНЫ ЎЮРОК ЗНОЎ АДЗНАЧАНЫ ПРАЗ 80 ГОД НЕБЫЦЦЯТэмпы знікнення птушак паскараюцца
Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 24.01.2014 - 23:36
У адпаведны час у адпаведным
У адпаведны час у адпаведным месцы...