Негледзячы на папулярнае меркаванне адваротнага, птушкі могуць адначасова мець вельмі яскравае апярэнне, віртуозную песню і прыгожыя брачныя танцы, кажуць навукоўцы.
Нік Мэйсан (Nick Mason), аўтар даследавання з Лабараторыі арніталогіі Карнельскага ўніверсітэту (Cornell Lab of Ornithology) (ЗША), праверыў сцверджанне, якое ўпершыню выказаў Чарльз Дарвін, што птушкі, каб быць паспяховымі ў адным, мусяць “адмовіцца” мець надзвычайныя здольнасці ў іншым.
Напрыклад, надзвычай ярка афарбаваныя шчуркі-пчалаедкі маюць даволі простыя гукі тыпу булькання, а проста і нават скромна афарбаваныя салаўі прыгожа і складана спяваюць.
Мэйсан з калегамі праверыў гэтую тэорыю ў адносінах прадстаўнікоў аднаго з самых вялікіх сяместваў сучасных птушак – Танагравых (Thraupidae), пеўчых вераб’інападобных птушак, якія шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.
Танагравыя маюць у сваім складзе каля 370 відаў, сярод якіх як вельмі калярова і ярка афарбаваныя птушкі (такія, як райская танагра), але таксама і параўнальна проста і скромна афарбаваныя віды (напрыклад, пальмавая танагра). Ёсць сярод танагравых як спевакі са складаным рэпертуарам, так і з вельмі простым.
“Калі і павінна існаваць якая-небудзь група птушак з падобным падзелам “здольнасцяў”, танагравыя пасуюць да яе ў першую чаргу, таму што маюць у сваім складзе ўсе варыяцыі яркасці афарбоўкі і складанасці песняў” –сказаў Мэйсан.
“Але калі мы аб’яднаем танаграў у розныя групы і статыстычна апрацуем склад такіх групаў, атрымліваецца, што сярод іх ёсць скромна афарбаваныя і кепскія спевакі, але таксама віды з яркім апярэннем і выдатныя спевакі і яшчэ розныя камбінацыі паміж гэтымі двума крайнімі групамі”.
Магчыма, што “кампрамісы”паміж знешнім выглядам і складанасцю спеваў адбываюцца на ўзроўні радоў, альбо, што больш імаверна, што яны адбываюцца на відавым узроўні толькі непрацяглы час, так як ціск натуральнага адбору на гэтыя камбінацыі можа з’яўляцца і хутка знікаць.
Аднак як шырокі эфект на ўзроўні сямействаў кампраміс “складаны спеў або яркае апярэнне” не існуе. Самае простае тлумачэнне гэтага можа быць у тым, што рэсурсы, якія патрэбныя для яркага апярэння адрозніваюцца ад тых, якія неабходна выкарыстаць для складаных спеваў. Таму танагравыя і іншыя птушкі могуць інвеставаць іх адначасова ў абодва кірункі – калі ў гэтым ёсць неабходнасць.
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі Здымкі райскай (зверху) і пальмавай (ніжэй) танаграў з www.glennbartley.comНа гэтую тэму:
У ПТУШАК АПІСАНЫ РАЗНАСТАЙНЫЯ КРЫКІ ТРЫВОГІ ДЖАЗ БЕРАСЦЯНАК”Гарадзкія” і “сельскія” птушкі могуць не пазнаваць адны адных
ЗДОЛЬНАСЦІ ПАПУГАЯЎ ДА ІМІТАЦЫІ ДАПАМАГАЮЦЬ ІМ УСТАЛЁЎВАЦЬ ІНДЫВІДУАЛЬНЫ КАНТАКТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ