Уладальнік брытанскага заапарка аштрафаваны за выпуск інвазійнага віду ў прыроду

Уладальнік заапарку South Lakes Wild Animal Park (SLWAP) у графстве Камбрыя (Cumbria) быў прызнаны віноўным у тым, што дазволіў інвазійнаму віду птушак уцячы ў прыроду - насуперак палажэнням Акта аб прыродзе і сельскай мясцовасці ( Wildlife and Countryside Act 1981).

У ліпені 2013 святарныя ібісы (Threskiornis aethiopicus) шмат разоў адзначаліся на ўзбярэжжы графства. Эксперт-арнітолаг, які працуе для мясцовага аддзялення Агенцтва па здароўю жывёл і раслін (Animal and Plant Health Agency (APHA)) устанавіў, што птушкі паходзяць з заапарку SLWAP.

Святарны ібіс не з’яўляецца абарыгенным не толькі для Брытанскіх астравоў, але і для еўрапейскага кантыненту. Калі б ён пачаў каланізаваць новае месца пражывання, то мог бы нанесці сур’ёзную шкоду фауне гэтай мясцовасці, а потым і Брытаніі. Святарны ібіс знаходзіцца сярод іншых відаў, якія уключаны ў спіс вельмі непажаданых інтрадуцэнтаў і супраць іх магчымага распаўсюджання нават прыняты урадавы план дзеянняў. 

Таму выпадак быў прыняты да разгляду мясцовай паліцыяй і прадстаўнікамі агенцтва, якія наведалі заапарк. На месцы аказалася, што ібісы знаходзяцца ў вялікім адкрытым вальеры і іх толькі 27 замест 36 па спісу заапарка. Таксама атрымалася засняць на відэа, як птушкі вылятаюць з вальеры ў бліжэйшы парк. 

Дырэктар заапарку спрабаваў тлумачыць, што проста не паспеў падрэзаць махавыя пёры птушанятам, якія вылупіліся тут ў 2013 годзе. Аднак дзякуючы зробленым прадстаўнікамі агенцтва здымкам акальцаваных ібісаў, якія апынуліся на волі, было паказана, што некаторыя птушкі нарадзіліся чатыры гады назад. 

Адзін з былых працаўнікоў заапарку таксама пацвердзіў, што ібісы заўсёды свабодна ляталі па заапраку як мінімум у той час, як ён працаваў тут каля году. 

Суддзя прызнаў дырэктара заапарку вінаватым у фактычным выпуску інвазійнага чужароднага віду птушак у прыроду і прысудзіў заапарку выплаціць штраф у £5370, а самаго дырэктара да штрафу ў £2000 і аплаты судовых выдаткаў у £870.

У прыродзе святарныя ібісы жывуць у Афрыцы на поўдзень ад Сахары і ў паўднёва-усходняй частцы Іраку, дзе гняздуюць каланіяльна і харчуюцца рознымі хрыбетнымі (рыбай, амфібіямі, яшчуркамі, грызунамі і наземнагняздуючымі птушкамі) і насякомымі і могуць спусташаць гнездавыя калоніі такіх птушак, як крычкі. 

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак з www.hawar-islands.com

 

На гэтую тэму:

АЎСТРАЛІЙЦЫ НАРЭШЦЕ АЧЫСЦЯЦЬ КРАІНУ АД ІНТРАДУКАВАНЫХ ЗВЯРОЎ?

МСАП (IUCN) ПРАПАНУЕ НАРЭШЦЕ СКЛАСЦІ ЧОРНЫ СПІС ІНВАЗІЙНЫХ ВІДАЎ

ЕЎРАЗВЯЗ РАСПАЧНЕ БАРАЦЬБУ З ІНВАЗІЙНЫМІ ІНТРАДУЦЭНТАМІ

ІНТРАДУЦЭНТЫ АФІЦЫЙНА ПРЫЗНАНЫЯ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ ПОЛЬСКАЙ ПРЫРОДЫ

Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты

ВЫНІШЧЫЦЬ АДНЫХ ПАПУГАЯЎ КАБ ЗАХАВАЦЬ ІНШЫХ

ПАПУГАІ-ІНТРАДУЦЭНТЫ ДАКАЗАНА ШКОДЗЯЦЬ МЯСЦОВЫМ ВІДАМ ПТУШАК

Прынц Чарльз ачоліў рух супраць самага вядомага віда-інтрадуцэнта ў Вялікабрытаніі

“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай 

 

 

Comments

Найбольш важна, што заўсёды ШКОДНЫЯ... Ў адрозненне ад абарыгенных, сярод якіх шкодных няма і быць няможа па вызначэнні.

Сытуацыя можа змяніцца і неінвазійныя могуць стаць інвазійнымі. Або неінвазійныя тут, могуць стаць імі ў іншым месцы. Таму лепш не спрабаваць правяраць гэта ў прыродзе.