Як мінімум два кансорцыумы змагаюцца за тое, каб атрымаць пад свой кантроль дамэнную зону .есо. Яшчэ сёлета ў сакавіку былы віцэ-прэзідэнт ЗША Эл Гор аб’яднаў свае сілы з каліфарнійскай групай Dot Eco (Кропка Эко) каб атрымаць магчымасць выкарыстоўваць новы аднайменны дамэн найвышэйшага ўзроўню ("top level domain" (TLD)).
Аднак цяпер ў бітву за новы TLD увязалася міжнародная група па ахове навакольнага асяроддзя пад назвай Big Room.
- 09.08.2009 - 00:47 | Harrier
- 08.08.2009 - 17:21 | Harrier
Сёння, цёплым жнівеньскім днём у Тураве адбылася незвычайная падзея. Ў гэтую беларускую "сталіцу птушак", дзе аб гэтых пярнатых істотах нагадваюць не толькі яны самі - амаль у цэнтры горада знаходзіцца знакамітая ТВП (Тэрыторыя, важная для птушак) "Тураўское балонне", а на будынку гарадзкіх уладаў штогод выводзяць сваіх птушанят буслы, але і знаходзіцца адзіная ў Беларусі Станцыя кальцавання птушак НАН Беларусі, а дзякуючы Святу птушак, якое адбылося тут сёлета, выявы птушак змешчаны на некалькіх інфармацыйных шчытах, у вокнах мясцовай кавярні, а каля гатэлю стаіць помнік у выглядзе 2 бронзавых марадунак.
- 08.08.2009 - 00:56 | Harrier
Нарэшце мы можам пачаць сваю невялікую “рэкламную кампанію”. Выйшлі з друку 2 віды налепак з лога BirdWatch.by : круглыя, дыяметрам 9 см, і прамавугольныя (гл. здымак) – памерам 12 на 7,5 см.
Абодва тыпы зроблены на тонкай плёнцы тыпу Avery, каляровыя, якасць друку – сярэдняя. - 05.08.2009 - 23:41 | Harrier
Сокал-балабан (Falco cherrug), які мае статус глабальна пагражаемага віду, быў адным з двух птушак свайго віду, на якога ў ліпені гэтага году быў павешаны спадарожнікавы GPS перадатчык у рамках праграмы даследаванняў, якія вядзе Аніта Гамаўф (Anita Gamauf) з венскага Naturhistorical Museum (Аўстрыя). Да таго, як сокал знік на балтыйскім узбярэжжы недалёка ад польскага горада Łeby, ён з Аўстрыі заляцеў у Славакію, Ўкраіну і Польшчу. Другая птушка з перадатчыкам увесь час знаходзіцца ў Заходняй Славакіі.
- 05.08.2009 - 18:50 | Harrier
У наведвальнікаў нашага сайту ёсць выдатная магчымасць набыць белыя баваўняныя саколкі, на якіх метадам тэрмадруку (тонкая празрыстая плёнка, якая вытрымлівае да 40 чыстак у пралцы) нанесена лога нашага сайту. Пад ім змешчаны маленькія эмблемы АПБ, BirdLife International Partner, CLUB200 і пазнака нашага рэйтынгу на Fat Birder (Birding top 1000 Ranking).
Адна саколка каштуе 25 тыс. руб., за перасылку ў любы куток Беларусі плацім мы! Магчымыя два варыянты аплаты: пералічыць грошы на мабільны тэлефон або замовіць накладзеным плацяжом.
- 05.08.2009 - 16:29 | Harrier
Пад такой назвай адбыўся семінар на возеры Белае, што ў Брэсцкім раёне. Семінар аб'яднаў адразу два праекты, галоўным выканаўцам якіх з'яўляецца Заходне-Палескае аддзяленне ГА АПБ.
Для аднаго з праектаў - «Прырода аб'ядноўвае людзей», які рэалізуецца супольна з грамадскай экалагічнай арганізацыяй «Зялёны край», гэты семінар стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў, бо з'яўляўся астатняй дзейнасцю ў рамках праекту. Для іншага праекту - «Захаваем прыроду разам», які рэалізуецца разам з Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе», семінар быў магчымасцю падвесці папярэднія вынікі і рэалізаваць шэраг запланаваных мерапрыемстваў. Абодва праекты рэалізуюцца ў першую чаргу дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. - 05.08.2009 - 16:13 | Harrier
АСБК (Ассоциация сохранения биоразнообразия Казахстана) организует Полевой лагерь в Коргалжынском национальном государственном заповеднике, он пройдет с 21 по 26 августа. Для студентов, магистрантов и аспирантов – членов АПБ есть возможность принять в нем участие!
- 02.08.2009 - 16:22 | Harrier
Шатландзкае прадстаўніцтва Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB Scotland) заявіла афіцыйны пратэст супраць планаў пабудовы найвялікшай на тэрыторыі Шатландыі “фермы ветракоў” на Шэтландзкіх астравах.
Супольны праект кампаній The Viking Energy, Scottish і Southern Energy, а таксама уладаў вострава разлічаны на штогадовы прыбытак у памеры каля 37 мільёнаў фунтаў, на стварэнне шматлікіх месцаў працы дзякуючы пабудове і эксплуатацыі 150 ветраных турбін. - 02.08.2009 - 14:08 | Harrier
С 20 по 23 августа 2009 года в окрестностях рыбхоза «Страдочь» на берегу одноименного озера в Брестском районе, в очередной раз пройдет летник для юных любителей наблюдать птиц в природе.
Для участия в нём приглашаются школьники старших классов (14-17 лет). На протяжении четырех дней участники под руководством опытных бёдвочеров будут учиться определять птиц в природе, познакомятся с различными методиками наблюдения и учётов птиц разных экологических и систематических групп. - 02.08.2009 - 01:21 | Harrier
Ў параўнанні з памерамі цела тукан мае самую вялікую дзюбу сярод усіх сучасных птушак – яна роўная трэцяй частцы яго цела. На працягу стагоддзяў навукоўцы задумваліся над пытаннем: навошта туканам такая вялізная дзюба. Цяпер, здаецца, адказ на гэтае пытанне знойдзены.
- 01.08.2009 - 10:04 | Harrier
Адбылося гэтае адкрыццё ва ўнікальным біятопе: ў лясах на вапняковых гарах Паўднёва-Усходняй Азіі, далёка ад пасяленняў чалавека. Магчыма менавіта таму і атрымалася гэтым птушкам, якія атрымалі назву голатвары бюльбюль (Pycnonotus hualon), параўнальна доўгі час паспяхова пазбягаць кантактаў з даследчыкамі.
Лысагаловая птушка была адзначана навукоўцамі з Wildlife Conservation Society (WCS) і ўніверсітэту Мельбурна (Аўстралія). Цікава, што гэта новы від бюльбюлей, апісаны ўпершыню за апошняе стагоддзе. - 31.07.2009 - 16:46 | Harrier
У невялікім, але прыгожым горадзе на Гарадзеншчыне недалёка ад вадаёмаў у любімай зоне адпачынку жыхароў горада і яго гасцей па абапал цэнтральнай вуліцы ўсталяваныя дзве вялікія стылізаваныя драўляныя скульптуры, ў якіх лёгка можна пазнаць гусей.
Цікава, што адна са скульптур знаходзіцца насупраць будынкаў калегіюму каталіцкага ордэна піяраў, дзе з 1785 на працягу двух гадоў выкладаў біялогію наш зямляк, будучы прафесар Віленскага ўніверсітэту і аўтар першых падручнікаў па заалогіі для школ Беларусі (першае выданне выйшла ў 1807г.) Станіслаў Баніфацы Юндзілл (1761 – 1847). Прыемна, што менавіта на Шчучыншчыне, з якой звязана частка жыцця двух самых славутых орнітолагаў, якія нарадзіліся ў Беларусі: заснавальніка беларускай орніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853) і акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Іванаўскаса) (1882-1970), заснавальніка літоўскай орніталогіі, з’явіліся такія своечасовыя скульптуры. - 31.07.2009 - 11:09 | Harrier
Мясцовыя СМІ пішуць, што некаторыя гродзенцы бачылі ружовага голуба, які пасяліўся ў раёне ракі Гараднічанка, за будынкам гарвыканкама.
Спецыялісты, аднак, сцвярджаюць, што ружовы голуб не мог апынуцца ў гэтых мясцінах. Як патлумачыў БелаПАН спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сяргей Зуёнак, ружовы голуб — знікаючы від галубоў, занесены ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды. Лічыцца, што гэтыя птушкі водзяцца толькі на востраве Маўрыкій у Індыйскім акіяне. Пэўны час ружовы голуб знаходзіўся на мяжы знікнення і быў выратаваны дзякуючы намаганням спецыялістаў Джэрсійскага заапарка Джэралда Дарэла. - 30.07.2009 - 18:41 | Kiolk
На сажалках у парку па па вуліцы Курчатава загнездавала і вывела птушанят чаротніца. Па сваёй прыродзе чаротніца даволі асцярожная птушка і зрэдку патрапляецца чалавеку на вочы, а тут яна загнездавала ў цэнтры гоарада, дзе наўкол цэлы дзень гудуць машыны і адпачываюць людзі.
- 30.07.2009 - 01:17 | Harrier
Белавухая чапля-кваква Gorsachius magnificus мае статус пагражаемага віду і яе гнездаванне было даказана для тэрыторыі Віетнама ўпершыню. Каманда даследчыкаў з BirdLife International у Індакітаі, Клуба бёдуотчараў Віетнама (Vietnam Birdwatching Club) і Vietnam Birding зрабілі адкрыццё, калі заўважылі дзвюх дарослых і двух слёткаў адпачываючых каля гнязда ў нацыянальным парку Ба Бе ( Ba Be National Park), у правінцыі Bac Kan.
КАМЕНТАРЫ