Лятаючыя птушкі мяняюць сваё пер’е або пад час рэгулярных лінек – калі яно ўжо зношанае ад выкарыстання, або толькі моцна пашкоджаныя асобныя пёры ў любы час. Зразумела, што гэта неабходна найперш для таго, каб не змяншаць эфектыўнасць палёту. Таму лічыцца, што ў дыназаўраў, у якіх пер’е яшчэ не выконвала функцыі забеспячэння палёту, лінька адбывалася беспарадкава.
- 16.12.2020 - 17:48 | Harrier
- 12.12.2020 - 17:01 | Harrier
Каб не было негатыўнага ўдзеяння чалавека, сёння на Зямлі магло б быць амаль у чатыры разы больш відаў птушак, якія не лятаюць, чым засталося зараз. Такім чынам, у працэсе эвалюцыі адсутнасць здольнасці да палёту ўзнікала нашмат часцей, чым нам уяўляецца сёння.
- 10.12.2020 - 12:00 | Feather
Многие годы учёные опасались, что эта небольшая птица-эндемик станет жертвой змеи-интродуцента, полностью истребившей популяции некоторых видов на соседних тихоокеанских островах. Однако недавние исследования показали, что по крайней мере пока удается сдерживать инвазию змей, что вселяет надежду на cохранение угрожаемого вида местных птиц.
- 09.12.2020 - 16:42 | HarrierКарысныя эфекты ад назірання дзікай прыроды на ментальнае здароўе чалавека ўжо дэманстравалі ў розных даследаваннях і раней. Аднак сацыялагічнае апытанне такога маштабу, якое правялі навукоўцы з Senckenberg Gesellschaft für Naturforschung, iDiv і ўніверсітэту Кіля (ФРГ) атрымалася зрабіць упершыню. Згодна з яго вынікамі, еўрапейцы наўпрост звязваюць сваё адчуванне шчасця і дабрабыту з разнастайнасцю прыроды – і птушак - навокал.
- 06.12.2020 - 17:16 | HarrierНа сённяшні дзень для нашай краіны вядомая толькі адзіная рэгістрацыя палярнай чайкі, якая адбылася на пачатку вясны 2019 году на ўскрайку Мінска. Аднак зусім нядаўняе паведамленне пра вельмі раннюю інвазію віда на поўдзень з паўночна-заходняй часткі Атлантыкі дае надзею на новую сустрэчу – ці нават сустрэчы? - віда і ў Беларусі.
- 04.12.2020 - 17:28 | HarrierНа гэтым тыдні выйшла з друку доўгачаканае выданне – Другі Еўрапейскі атлас гняздуючых відаў птушак (The second European Breeding Bird Atlas), які быў падрыхтаваны нацыянальнымі камандамі 50 краін нашага кантыненту дзякуючы каардынацыі работы на ўсіх яе этапах Еўрапейскім саветам па ўліках птушак (EBCC).
- 03.12.2020 - 22:15 | Harrier
Чацвёртую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за актыўным зімовым жыццём нашых дзікіх суседзяў у рэжыме LIVE. Прычым новы фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём пераважна звяроў.
- 26.11.2020 - 15:34 | Harrier
Навукоўцы паказалі, што памер і арганізацыя групы ў сацыяльных відаў птушак можа прадказаць як эфектыўна яны выкарыстоўваюць прастору вакол сябе. У выпадку грыфавых цасарак атрымалася, што групы сярэдняга памеру паказалі найбольш эфектыўны баланс паміж здольнасцю каардынаваць перамяшчэнні, памерамі групы і поспехам размнажэння.
- 24.11.2020 - 19:36 | HarrierФранцузскія паляўнічыя могуць святкаваць перамогу. На мінулым тыдні Генеральны адвакат Еўрапейскага суда справядлівасці зрабіла афіцыйную заяву пра тое, што французкія законы пра дазвол абмежаваных рэгіянальна і колькасцю ахвяр адловаў дзікіх птушак з дапамогай клея прызнаюцца легальнымі і неабходныя, каб “захаваць культурную спадчыну”.
- 23.11.2020 - 21:47 | HarrierПоплаўны лунь – адзін з відаў птушак адкрытых ландшафатаў, які змяншае сваю колькасць у краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. У лунёў шмат праблем і на месцах гнездавання, і на міграцыі, і на месцах зімоўкі ў зоне Сахель у Афрыцы. Каб лепш зразумець што можа негатыўна ўздзейнічаць на від пад час сезону гнездавання, міжнародная каманда даследчыкаў у рамах шматгадовага праекту Towarzystwа Przyrodniczego "Bocian" з дапамогай сучасных прыладаў сабрала дадзеныя пра асаблівасці палявання віда ва Усходняй Польшчы.
- 22.11.2020 - 00:52 | Harrier
Каманда навукоўцаў з універсітэту Каліфорніі (ЗША) упершыню з дапамогай выдатна прадуманых эксперыментаў прадэманстравала, што як мінімум адзін з сацыяльных відаў вераб’іных птушак мае выдатную здольнасць да адрознівання многіх сваіх суседзяў таго ж віду. Аднак не візуальна, а толькі на аснове невялікіх адрозненняў у іх вакалізацыі. Прычым гэта могуць рабіць і самцы, і самкі.
- 17.11.2020 - 22:33 | Harrier
Новае даследаванне даказала тое, пра што здагадваліся раней: чайкі, якія жывуць у гарадах, добра ведаюць дзе і ў які час найлепш шукаць ежу. У тым ліку і тую, якая непасрэдна ці ўскосна звязана з актыўнасцю людзей.
- 16.11.2020 - 19:20 | Harrier
У некропалях даліны Ніла ў Егіпце былі знойдзены дзесяткі мільёнаў мумій розных дзікіх і свойскіх жывёл. Сярод іх ёсць і шэраг відаў дзікіх птушак, галоўным чынам драпежных і ібісаў, прысвечаных як ахвяры старажытнаегіпецкім багам Горусу, Ра, Тоту. Такая колькасць забітых птушак паставіла пытанне пра іх паходжанне: ці іх спецыяльна разводзілі для ахвяраванняў, ці забівалі ў прыродзе?
- 09.11.2020 - 16:05 | HarrierНе прайшло і месяца з папярэдняга адкрыцця пад Гродна бурай пячураўкі, а каманда бёрдэраў з Мінска ў складзе Натальлі Капорыкавай, Генадзя Ардзюка і Юрыя Шашэнькі знайшла яшчэ адзін новы від для нашай краіны. Ім стаў шэры жаўрук – выпадкова залётны госць з паўднёвых стэпаў.
- 01.11.2020 - 01:00 | Harrier
Хаця фрагмент паддзюб’я быў знойдзены каля Антарктыды яшчэ ў 1980-я гады, вызначэнне таксону, да якога адносілася птушка ад якой парэшткі паходзілі, адбылося толькі зараз. Аказалася, што гэта быў прадстаўнік пелагаарнітыдаў (pelagornithid) з размахам крылаў 6,4 метра і ўзростам каля 50 мільёнаў гадоў!
КАМЕНТАРЫ