Не так даўно выйшла з друку ўнікальнае навуковае выданне «Флора и растительность верховых болот Беларуси», якое заснавана на арыгінальных дадзеных, атрыманых на працягу некалькіх апошніх гадоў калектывам беларускіх батанікаў і іх калег пад час вывучэння 37 буйных верхавых балот Беларусі, агульнай плошчай больш за 1000 кв км.
Аўтары манаграфіі прадстаўляюць розныя навуковыя арганізацыі, ўсе яны – кандыдаты біялагічных навук: Дзмітрый Грумо і Наталля Зелянкевіч працуюць у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (Мінск), Алег Созінаў загадвае кафедрай батанікі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (Гродна), а Ольга Галаніна - з Інстытуту навук аб Зямлі Санкт-Пецярбургскага універсітэту (Расія).


КАМЕНТАРЫ