Сёння ў Спісе птушак Беларусі з’явіўся новы від – пячураўка-зарнічка (Phylloscopus inornatus). І хаця такія навукова важныя для айчыннай арніталогіі адкрыцці яшчэ павінна зацвердзіць на сваім чарговым паседжанні Беларуская арніта-фауністычная камісія, доказаў для гэтага Дзяніс Кіцель (арнітолаг і бёдуотчар, які зрабіў гэтае адкрыццё) сабраў дастаткова.
- 30.09.2014 - 00:22 | Harrier
- 28.09.2014 - 23:43 | Harrier
З панядзелка пачне афіцыйную працу персанальная фотавыстава гарадзенскага фотаанімаліста Сяргея Чарапіцы, прысвечаная аднаму з найбольш таямнічых момантаў у жыцці птушак. На 13 здымках прадстаўлена гісторыя, як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі.
- 27.09.2014 - 00:31 | Harrier
У 15 раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 4 і 5.10. - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.
- 20.09.2014 - 23:23 | Harrier
Насуперак папулярнаму меркаванню, сарокі (Pica pica) не цікавяцца бліскучымі прадметамі і тым больш не маюць падставаў красці іх і хаваць у схованках або гнёздах.
- 12.09.2014 - 23:37 | Harrier
З пачатку верасня Таццяна Смыкоўская працуе дырэктарам Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
- 07.09.2014 - 11:33 | Raven
Уже совсем скоро, 12-13 сентября на базе агроусадьбы «Лесная» в деревне Белая Каменецкого района состоится второй семинар из цикла «Повышение потенциала специалистов сферы агро -/экотуризма» для владельцев и потенциальных владельцев агроусадеб. В первую очередь, семинар направлен на культурный потенциал региона Беловежской пущи, однако поучаствовать могут все желающие.
- 06.09.2014 - 22:58 | Harrier
Віншуем пераможцаў ХІ адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі - каманду "Арлы і стрынаткі", якая стартавала ў Пінскім раёне і змагла адзначыць за 12 гадзін спаборніцтваў ажно 120 відаў птушак. Такім чынам, камандзе ў складзе Дзяніса Кіцеля, Стаса Верталя, Ганны Трафімчук і Насты Кузьмянковай атрымалася ўсталяваць новы рэкорд гонак за птушкамі. Папярэдні рэкорд належаў фінска-беларускай камандзе "Lintu" і складаў 114 відаў. Гэты вынік быў паўтораны беларускай камандай "Merlin", але дагэтуль трымаўся непабітым.
- 31.08.2014 - 12:06 | Harrier
Сёлета Чэмпіянат, або Birdrace-2014 адбудзецца ў суботу, 6 верасня на працягу 12 гадзін (з 6.00 да 18.00) па змененых правілах (гл. іх ТУТ).
Рэгістрацыя каманд адбываецца да 10.00 пятніцы, 5 верасня. Для яе трэба паведаміць у Аргкамітэт наступныя звесткі:
- 31.08.2014 - 00:11 | Harrier
У дажджлівы жнівеньскі дзень у Канюхоўскім Сельскім доме культуры, што на Бераставіччыне, сабраліся неабыякавыя да мясцовай прыроды людзі розных прафесій. Аграгарадок Канюхі знаходзіцца на ўскрайку заказніка мясцовага значэння “Свіслач”, які быў створаны ў 2003 годзе для захавання на нізінным балоце Грайна ў першую чаргу вяртлявай чаротаўкі. Аднак з таго часу арнітолагі і батанікі даведаліся шмат новага пра гэтыя месцы і сабраныя імі дадзеныя адназначна сведчаць пра тое, што межы заказніка трэба пашыраць на ўсю захаваную амаль у некранутым стане пойму ракі Свіслач, а таксама на частку вадасховішча Нёманскай ГЭС, у якое з восені 2012 году рака фактычна ўпадае.
- 29.08.2014 - 20:31 | Harrier
Сёлета ў Эстоніі прайшоў юбілейны, 20-ы Адкрыты Birdrace, які штогод адбываецца ў краіне ў жніўні. З-за юбілейнага характару гонак за птушкамі, яны адбываліся па ўсёй краіне, таксама ў спаборніцтвах прынялі ўдзел замежныя каманды і асобныя ўдзельнікі з-за мяжы – з Фінляндыі і Латвіі.
- 24.08.2014 - 20:13 | Harrier
Пад час сёлетняй пераацэнкі колькасці відаў птушак і іх статусу для Чырвонага спісу Міжнароднага саюзу аховы прыроды (МСАП), навукоўцы афіцыйна прызналі зніклымі на нашай планеце яшчэ 13 відаў птушак (з 1500 году). Цяпер агульная колькасць зніклых у гістарычныя часы відаў птушак дасягнула 140, што адпавядае 1,3% вядомых на сёння сучасных відаў.
- 23.08.2014 - 01:10 | Harrier
Гішпанскія навукоўцы адкрылі, што самкі ўдодаў (Upupa epops) ахоўваюць свае яйкі ад патагенных мікробаў, пакрываючы шкарлупінне вадкасцю з “добрых” мікробаў. Гэтую субстанцыю яны наносяць на паверхню яек з дапамогай дзюбы і пер’яў жывата, а паходзіць яна з хвастцовай залозы.
- 19.08.2014 - 01:19 | Harrier
Як і меркавалася, сёння Цэнтральны Савет АПБ змяніў некаторыя пункты Правіл правядзення Чэмпіянатаў па спартыўнай арніталогіі (скарочана - Birdrace) у нашай краіне. Цяпер не трэба вяртацца на месца старту, што можа зрабіць непасрэдна назіранні за птушкамі больш працяглымі. Патэнцыйна гэта таксама павялічвае колькасць цікавых месцаў, якія можна наведаць. Усё гэта разам робіць вельмі рэальным павелічэнне колькасці адзначаных камандамі відаў, асабліва тых, якія будуць змагацца за чэмпіёнства ў першай пяцёрцы.
- 18.08.2014 - 23:08 | Harrier
Сёлета ўпершыню ў Вялікабрытаніі зарэгістраваная гняздуючая пара караваек (Plegadis falcinellus) – птушкі былі адзначаныя ў рэзерваце RSPB у графстве Lincolnshire.
- 18.08.2014 - 15:59 | Harrier
Пасля параўнання выкарыстання зробленых чалавекам гнездавых апор крумкачамі (Corvus corax), чырвонахвостымі (Buteo jamaicensis), каралеўскімі (B. regalis) і канюхамі Свенсана (B. swainsoni) у ЗША атрымалася, што толькі крумкачы паспяхова займаюць такія структуры ўсё часцей.
КАМЕНТАРЫ