- 24.12.2021 - 01:19 | HarrierКапуляцыі па-за парай (extra-pair copulations, EPC), таксама як і ўнутрывідавы гнездавы паразітызм (intraspecific brood parasitism (IBP)) - частыя стратэгіі, якія выкарыcтоўваюцца птушкамі, каб павялічыць уласны поспех размнажэння. Аднак, як аказалася, яны не заўсёды выгадныя для самак. Менавіта гэта атрымалася паказаць на прыкладзе сямейнага жыцця белашчокіх рыбачак.
- 20.12.2021 - 15:29 | Harrier
Дзякуючы сучасным тэхналогіям і прыладам, якія іх выкарыстоўваюць, мы ўсё больш і больш даведваемся пра шляхі міграцыі, месцы зімоўкі і летавання не толькі асобных птушак, але і асобных папуляцый самых розных відаў. Часам асаблівасці пералётаў птушак выклікаюць моцнае здзіўленне, і гэтая гісторыя яўна з такіх.
- 18.12.2021 - 18:35 | Harrier
Ёсць навіны, якія мільёны людзей чакаюць штогод, але яны ад гэтага не становяцца менш здзіўляючымі. І адна з іх – вяртанні для размнажэння на атол Мідуэй (Midway Atoll) у Ціхім акіяне самай старай, вядомай нам, дзікай птушкі.
- 10.12.2021 - 10:37 | Harrier
Аляпка (Cinclus cinclus) – параўнальна невялікая вераб’іная птушка са своеасаблівым полуводным ладам жыцця, якая сустракаецца на хуткіх ручаях і рэчках, часцей за ўсё у гарах ці прадгор’ях.
- 03.12.2021 - 21:41 | Harrier
Пятую зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для Беларусі магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак і звяроў на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў новым месцы, на беразе ракі Лясная ў ваколіцах невялічкай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне.
- 30.11.2021 - 01:55 | Harrier
Вялікая каманда даследчыкаў з Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі, Даніі, Францыі, ЗША і Рэспублікі Паўднёвай Афрыкі вырашыла тэарэтычна праверыць ідэю, што інфрагукі (частатой ніжэй 20 Гц) могуць граць важную ролю ў навігацыі марскх відаў птушак над адкрытай вадой. Для гэтага даследчыкі праверылі фізічныя асаблівасці інфрагукаў, іх распаўсюджанне ў акіяне і фізіялагічна-анатамічныя асаблівасці птушак, дзякуючы якім яны б маглі падобныя гукі ўспрымаць.
- 26.11.2021 - 20:59 | HarrierМіжнародная каманда даследчыкаў, якія прадстаўляюць розныя навукова-даследчыя ўстановы з ЗША, Чэхіі і Ісландыі генетычнымі метадамі даследавалі т. зв. “комплекс чачотак”, які сёння прызнаецца многімі сістэматыкамі як блізкія, але асобныя віды: звычайная чачотка (Acanthis flammea), попельная чачотка (A. hornemanni) і малая чачотка (A. cabaret). Па выніках параўнання навукоўцы тлумачаць фенатыпічныя адрозненні і прапануюць, як і аўтары ранейшага даследавання, лічыць усіх чачотак адзіным відам.
- 19.11.2021 - 17:59 | Harrier
Тры белыя савы (Bubo scandiacus), адзначаныя ў Гішпаніі за апошнія 10 дзён, сталі не толькі трыма першымі рэгістрацыямі віда ў краіне за ўсю гісторыю арніталагічных назіранняў, але і стварылі самы вялікі рух твітчараў невядомага дагэтуль для Гішпаніі маштабу.
- 15.11.2021 - 02:07 | HarrierЧорнабровая цімелія, пасля апісання якой прайшоў 171 год, нарэшце была не толькі аднойдзена навукоўцамі ў прыродзе, але і сфатаграфаваная там. Гэта дае надзею на захаванне птушак, якія дагэтуль маюць статус віда з недахопам дадзеных для ацэнкі іх стану (Data Deficient).
- 11.11.2021 - 23:27 | Harrier
Каманда навукоўцаў нарэшце фармальна апісала новы для навукі від вельмі яркай танагры, якая распаўсюджана ў ніжніх частках Андаў у паўднёва-усходнім Перу і ў Заходняй Балівіі.
- 10.11.2021 - 00:55 | Harrier
На працягу двух апошніх тыдняў адбываецца сапраўдная інвазія шчуркоў (Pinicola enucleator) на поўдзень і паўднёвы захад далёка ад асноўнага арэала віда спачатку ў Нарвегіі, а ў апошнія дні і ў Швецыі.
- 08.11.2021 - 01:23 | HarrierУ рамах праекту LIFE па вывучэнню і ахове дубальта ва Усходняй Польшчы, акрамя разнастайных асаблівасцяў біялогіі і экалогіі гнездавання, міграцыі і зімоўкі віда, даследчыкі таксама шукаюць гнёзды, каб лепш зразумець выбар самкамі біятопаў для размяшчэння гнязда. У гэтым сезоне ў Люблінскім ваяводзтве адна з самак аказалася вельмі вытрымалай і самаахвярнай, але гэта ёй, на жаль, не дапамагло ў гнездаванні.
- 05.11.2021 - 00:25 | HarrierПочему на Витебщине больше не работает классическая схема зависимости численности гнездящихся ушастых сов (Asio otus) от их основных жертв – мышевидных грызунов?
- 31.10.2021 - 11:03 | HarrierПасля праверкі генатыпаў сотняў каліфарнійскіх кондараў, выгадаваных у няволі і потым выпушчаных у прыроду ў апошнія дзесяцігоддзі, даследчыкі з San Diego Zoo Wildlife Alliance (ЗША) знайшлі, што два з іх паспяхова вылупіліся з незаплодненых самцамі яек. Гэта першыя, вядомыя навукоўцам, выпадкі партэнагенеза ў гэтага віда птушак.
- 29.10.2021 - 22:02 | Harrier
Міжнародная каманда даследчыкаў пасля працяглых назіранняў і параўнанняў знайшла, што эмбрыёны аблігатных гнездавых паразітаў рухаюцца пад час свайго росту і развіцця значна больш, чым эмбрыёны іншых відаў птушак. Хутчэй за ўсё ў выніку такія птушаняты вылупляюцца больш моцнымі і здольнымі актыўна шукаць і выкідваць з гнязда патэнцыйных канкурэнтаў – яйкі ці птушанят прыёмных бацькоў.
КАМЕНТАРЫ