Дзікія птушкі могуць ахвяраваць доступам да ежы, каб застацца побач са сваім партнёрам узімку – такое нечаканае і неверагоднае адкрыццё зрабілі навукоўцы з Оксфардзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія).
Дзікія птушкі могуць ахвяраваць доступам да ежы, каб застацца побач са сваім партнёрам узімку – такое нечаканае і неверагоднае адкрыццё зрабілі навукоўцы з Оксфардзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія).
Марозным ранкам 29 снежня на ўскрайку Гімалаяў Ноа Страйкер (Noah Strycker) убачыў свой шасцітысячны від у 2015 годзе. Так заканчваецца вялікі не толькі для яго Вялікі год.
В преддверии Нового года спешим подвести итоги года уходящего, без скромности можно сказать, достаточно богатого на редкости и интересности. Вашему вниманию представляем обзор видов Клуба200, информация о которых была опубликована на нашем сайте в 2015г.
Сёння літоўскія арнітолагі павялічылі Спіс птушак Літвы яшчэ на адзін, але вельмі незвычайны для нашых мясцінаў від. На арніталагічнай станцыі Ventės Ragas, дарэчы, заснаванай яшчэ ў 1929 годзе нашым земляком праф. Тадэвушам Іваноўскім (Tadas Ivanauskas), Вітаўт Эйгірдас (Vytautas Eigirdas) злапаў чорнагорлую завірушку (Prunella atrogularis).
Пад час даследаванняў розных бакоў жыцця дубальтаў (Gallinago media) ў Паўночна-Усходняй Польшчы тры самцы гэтых кулікоў больш за год таму атрымалі на спіны GPS перадатчыкі, якія ўжо дазволілі праналізаваць вельмі цікавую інфармацыю наконт пералётаў гэтых птушак.
На наступным тыдні выйдзе ў свет наш чарговы каляндар, які мы назвалі як і сайт – “Птушкі штодня”. Для ілюстрацый на кожную старонку-месяц календара былі выбраны самыя цікавыя па версіі аўтараў і рэдакцыі здымкі самых актыўных фатографаў-анімалістаў нашай Галерэі: Мікалая Верабья, Алы і Аляксандра Эрдманаў, Андрэя Несцерава, Сяргея Чарапіцы, Уладзіміра Пушкіна і Андрэя Прыгуна.
У Беларусі дагэтуль толькі два віды – поплаўны лунь (Circus pygargus) і звычайная зязюля (Cuculus canorus) - атрымалі спадарожнікавыя перадатчыкі, якія дазваляюць сачыць за перамяшчэннямі пазначаных птушак з дапамогай спадарожнікаў і рэгулярна атрымліваць вельмі дакладную інфармацыю пра іх месцазнаходжанне. У іншых краінах колькасць як відаў, так і асобін птушак негледзячы на параўнальна вялікія кошты гэтага метаду вывучэння міграцый з часам у сувязі з пастаянным змяншэннем вагі спадарожнікавых перадатчыкаў і вялікім навуковым значэннем атрыманых такім чынам дадзеных пастаянна павялічваецца.
Не сакрэт, што сокал-пустальга (Falco tinnunculus) застаецца адзіным відам нашых птушак, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і штогод гняздуе ў будынках у многіх нашых гарадах. З гэтым звязаны не толькі перавагі для віда, але і праблемы. Менавіта абмеркаваць іх і магчымыя рашэнні з карысцю для гэтых рэдкіх птушак і людзей і збіраліся на працягу двух дзён прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых у гэтым арганізацый: Гродзенскага і Брэсцкага абласнога аддзяленняў АПБ, Гродзенскага абласнога камітэту Мінпрыроды, Гродзенскага заалагічнага парка і гарадзкіх ЖЭСаў, а таксама кафедры заалогіі і ФЧЖ ГрДзУ.
Амерыканская служба дзікай прыроды (U.S. Fish and Wildlife Service) паведаміла, што 19 лістапада на атоле Мідуэй была адзначана адна з самых знакамітых і напэўна самая старая дзікая птушка ў свеце – самка лайсанскага альбатроса (Phoebastria immutabilis) па мянушцы Мудрасць (Wisdom).
Чатыры віды, асобны відавы статус якіх даўно падазраваўся, нарэшце на радасць бёдуотчарам былі вылучаныя з комплексу нарцысавай і жоўтагузай валасяніцы Narcissus/Yellow-rumped Flycatcher дзякуючы спецыяльнаму комплекснаму таксанамічнаму даследаванню.
Чубатыя асаеды (Pernis ptilorhynchus) часта рабуюць пчолаў, каб з’есці іх лічынак ды мёд. Аказалася, што для таго, каб знайсці ежу, птушкі выкарыстоўваюць і нюх, і зрок. Вынікі найноўшага даследавання, якое гэта даказала, былі апублікаваныя ў часопісе з вольным доступам PLoS ONE.
Каманда з чатырох чалавек у складзе Mitch Lysinger, Tuomas Seimola, Dušan Brinkhuizen і Rudy Gelis 8 кастрычніка ўсталявала новы сусветны рэкорд Вялікага дня ў назіраннях птушак (Big Day Birding). У Эквадоры яны адзначылі на працягу сутак ажно 425 відаў (фактычна 4% міравой авіфауны), аднак і так не выкарысталі цалкам магчымасці абранага маршруту!
Пасля амаль 200 год адсутнасці, хутка ў Аргенціне ізноў у прыродзе можна будзе ўбачыць зялёнакрылага ара (Ara chloroptera) – птушак выпусцілі ў паўночна-ўсходняй частцы краіны ў выніку выканання схемы рэінтрадукцыі віду. Праект ажыццяўляе таварыства Aves Argentinas, партнёр глабальнай прыродаахоўнай арганізацыі BirdLife International.
Чайкі навучыліся карыстацца з асаблівасцяў харчавання некаторых відаў качак каб атрымаць доступ да малюскаў, якіх не могуць лавіць самі. Вынікі назіранняў за іх паводзінамі былі нядаўна апублікаваныя ў часопісе The Auk: Ornithological Advances.
КАМЕНТАРЫ