Садовая чаротаўка – новы гняздуючы від для Польшчы

Пасля шматлікіх рэгістрацый віду ў гнездавы час і доўгіх пошуках нарэшце атрыманы доказы гнездавання садовай чаротаўкі (Acrocephalus dumetorum) у Польшчы. 16 ліпеня 2011г. былі злапаныя і акальцаваныя самка з наседнымі плямамі і злётак пад г.Васількоў недалёка ад Беластоку.

Спачатку 30 мая Tomasz Tumiel адзначыў спяваючага самца, які параўнальна хутка перастаў спяваць, што дала падставы думаць, што пара ўжо сфармаваная і прыступіла да гнездавання. Яшчэ праз нейкі час атрымалася зафіксаваць месца гнездавання – гэта былі зараснікі крапівы каля хмызняку.
Наступнае наведванне гэтага месца не прынесла ніводнага назірання птушак – яны былі вельмі скрытныя. І вось у суботу, 16 ліпеня, было вырашана паспрабаваць злапаць птушак у сетку без асаблівых надзеяў на поспех.
Аднак на пачатку вечара атрымалася злапаць самку з наседнымі плямамі, якая пасля зняцця прамераў і кальцавання вярнулася ў крапіву і пачала клікаць самца. Самец даволі хутка адазваўся, пасля чаго пачулі кармленне маладых птушак. Тады сетка была пастаўлена зноў, ужо каля самай крапівы. Дзякуючы гэтаму атрымалася злапаць слаба лётнага злётка (якіх было як мінімум два).


 

У Беларусі садовая чаротаўка – рэдкі на гнездаванні від, агульная папуляцыя якога на канец 1990-х гадоў ацэньвалася ў 500-1000 пар. Від быў распаўсюджаны у паўночнай, усходняй і цэнтральнай частках краіны. У апошнія гады практычна штогод спяваючых птушак рэгіструюць таксама на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне.
Від паступова пашырае свой арэал на захад і поўнач.


Здымкі Grzegorz Grygoruk, на верхнім – маладая, на другім – дарослая птушкі.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў

Барадатая кугакаўка (Strix nebulosa J.F. Forster, 1772) упершыню загнездавала ў Польшчы

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

Цікавыя рэгістрацыі птушак з Паўночнага Падлясся Польшчы

Адлоў птушак адмысловымі сеткамі для вывучэння даказана бяспечны

В Беларуси 320 видов птиц. Протокол заседания БОФК от 12 января 2011 г.

 

Comments