Шаноўныя сябры і калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродна.
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".
Навуковыя накірункі канферэнцыі:
" Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету.
" Актуальныя праблемы аутэкалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змен навакольнага асяроддзя.
" Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету. " Удасканаленне навукова-метадычных падыходаў да ацэнкі папуляцый і якасці месцапражывання жывёлаў
" Інавацыі і дасягненні ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.
Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.
Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Ананім (госць) - 21.11.2011 - 13:44
издалека похоже на стрекозу,
Harrier - 21.11.2011 - 21:35
In reply to издалека похоже на стрекозу, by Ананім (госць)
Добра, што сокала пазналі. А
Добра, што сокала пазналі. А тое, што перад ім страказа і гэта бачна на лога маленькага памеру - гэта і ёсць галоўнае! Бо для вялікага страказу можна вымаляваць з рознымі патрэбнымі і непатрэбнымі для вызначэння дэталямі. Нашмат складаней намаляваць яе некалькімі штрыхамі. Сокал з выцягнутымі лапамі выглядаў бы даволі складана, ды і гэта не здымак, а малюнак лагатыпа заалагічнай канферэнцыі, таму тое, што ён не з выцягнутымі лапамі, не ўяўляе праблемы і не ламае "праўду жыцьця".
biot - 21.11.2011 - 21:51
In reply to Добра, што сокала пазналі. А by Harrier
А я согласен с Анонимом,
А я согласен с Анонимом, стрекозу следовало бы прорисовать конкретнее. Она даже на живое существо не похожа в таком ракурсе!
Harrier - 21.11.2011 - 21:57
In reply to А я согласен с Анонимом, by biot
Для тых, каму не падобная на
Для тых, каму не падобная на жывую можна лічыць, што яна намаляваная як мёртвая:)
Яшчэ раз падкрэсьліваю - галоўнае, што на лога маленькага памеру яна пазнавальная. На вялікім зрабіць яе пазнавальнай не праблема.
0075 (госць) - 30.12.2011 - 18:41
Прадстаўце на месцы сокала
Harrier - 30.12.2011 - 23:04
In reply to Прадстаўце на месцы сокала by 0075 (госць)
А якое іншае насякомае тады
А якое іншае насякомае тады атрымаецца?
Выкладанне заалогіі ў сярэдняй школе маецца на ўвазе як заалагічныя дычцыпліны. Ды і розныя даследчыя гурткі падобнага накірунку таксама.