Жыхар Скідаля (Гарадзеншчына) Валянцін Музыка заваяваў гран-пры на міжнароднай філатэлістычнай выставе “Дэбюты”, што адбылася на мінулым тыдні ў польскім горадзе Кашалін.
Валянцін атрымаў сваю ўзнагароду за калекцыю “Птушкі, што гняздуюць у Беларусі”.
Распавядае Старшыня Гродзенскага абласнога таварыства філатэлістаў і сябра АПБ Фрыдэрык Гушча:
-Упершыню за гады існавання выставы гран-пры прыехаў у Беларусь.
Вялянцін Музыка ўжо першакурснік нашага гарадзенскага ўніверсітэта, а філатэліяй займаецца з дзяцінства.
У падобных выставах мы ўдзельнічаем ўжо 4 раз.
Аднак такую колькасць медалёў прывезлі ў Беларусь упершыню: 2 вялікіх срэбных, 1 срэбны, 2 пасярэбраных медалі.
Віншуем землякоў!
Паводле www.t-styl.info
Здымак з філатэлістычнай выставы Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
beldima - 23.11.2011 - 09:25
А можна дзесьці пабачыць
А можна дзесьці пабачыць працу пераможцы.
Harrier - 23.11.2011 - 13:23
In reply to А можна дзесьці пабачыць by beldima
У прынцыпе - калі графік
У прынцыпе - калі графік выставаў дазволіць - можна запрасіць яго з выставай на нашу канферэнцыю ў пачатку сакавіка. Варыянты ёсьць.