Незвычайнае ў звычайным

Так адным сказам можна апісаць змест незвычайнай кнігі, якая напрыканцы мінулага году выйшла ў нідэрландзкім выдавецтве KNNV. Яно шырока вядомае сваімі кнігамі, выдадзенымі як на высокім навуковым, так і паліграфічным узроўні. І цяперашняе выданне “Чаротаўкі. Разнастайнасць у аднастайным сямействе птушак.” (THE REED WARBLERS  Diversity in a Uniform Bird Family) выдатна пацвярджае гэта.

Вядомыя навукоўцы прадстаўляюць на больш чым 300 старонках таямнічае і скрытнае жыццё птушак трысняговых, папірусавых і чаротавых зараснікаў, надводных хмызнякоў і нізінных асаковых балот. Адмысловыя адаптацыі да жыцця ў гэтым спецыфічным і маладаступным для чалавека асяроддзі, ў якім шмат вільгаці і бесхрыбетных падрабязна і цікава апісаны.
Для пяцідзесяці відаў чаротавак дэталёва прадстаўлены асаблівасці міграцыі і месцаў зімоўкі, гнездавая біялогія, харчовыя нішы і характарыстыка песняў разам са шматлікімі сонаграмамі. Адмысловы і дэталёвы раздзел прысвечаны ўзаемадзеянням чаротавак з зязюлямі, у якім, між іншым, на шматлікіх здымках прадстаўлены шырокі спектр яек зязюляў з гнёздаў чаротавак, апісаны спецыяльныя тэхнікі падкідвання яек і іх уплыў на вераб’іных птушак трыснягу.
Кальцавальнікі птушак знойдуць вельмі цікавы раздзел пра кальцаванне чаротавак у Афрыцы, дзе за адну ноч навукоўцы лапаюць нават па тысячы мігрыруючых балотных чаротавак! А агульныя вынікі ў сотні тысяч акальцаваных чаротавак за некалькі год даследаванняў робяць уражанне.
З непакоем аўтары апісваюць адлоў сотняў і тысяч птушак трысняговых зараснікаў жыхарамі многіх краін – напрыклад, Амана.
Простая мова, вельмі цікавыя прыклады і шматлікія выдатныя здымкі, схемы і карты – ўсё гэта можна знайсці ў гэтай кнізе.

THE REED WARBLERS. 
Diversity in a Uniform Bird Family.
Bernd Leisler and Karl Schulze-Hagen
KNNV Publishing

цвёрдая вокладка, 327 старонак
цана: € 69,95

Паводле www.birdwatching.pl  падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments