Убачыць Кайгола і памерці, або гісторыя аднаго кальца

Да заснавання Беларускага цэнтру кальцавання птушак і выпуску першых беларускіх кольцаў, а таксама яшчэ нейкі час пасля гэтага, беларускія даследчыкі драпежных птушак карысталіся эстонскімі, з надпісам Estonia-Matsalu. Гісторыю аднаго з іх, дзякуючы французскім бёдуотчарам, атрымалася даведацца цяпер.

Настаўнік біялогіі і бёдуотчар з Францыі, Jean-Мichel Coquillat у 2003 годзе працаваў ў французскім каледжы ў Нігеры. Калі недалёка ад забалочанага месца пад назвай Koygolo ён расставіў арніталагічныя сеткі, каб паспрабаваць злапаць і закальцаваць птушак, мясцовы рыбак падышоў да яго і распавёў цікавую гісторыю.

Здымак Jean-Мichel Coquillat.


Аказалася, што год назад, у маі 2002, рыбак выцягнуў сваю сетку на рыбаў, ў якой знайшоў мёртвую птушку з кальцом. Праз нейкі час рыбак прынёс і гэта кальцо з надпісам A7878 Estonia-Matsalu. І хаця Жан-Мішэль не бачыў птушку, ён падумаў, што гэта хутчэй за ўсё быў баклан.

 

Так выглядае забалочаная мясцовасць Кейгола, дзе была знойдзена птушка з кальцом. Здымкі Jean-Мichel Coquillat

Аднак з Парыжскага музею, куды ён даслаў інфармацыю пра сваю знаходку, прыйшоў адказ, што акальцаваная птушка была не бакланам, а скапой. І закальцавалі яе зусім не ў Эстоніі, а ў Беларусі 4 ліпеня 2000 г. у Гарадокскім раёне на возеры Іса, што на Віцебшчыне. 

Адлегласць па прамой ад месца кальцавання да месца знаходкі мёртвай скапы складае каля 5.235 км.

Пасля гэтага знайсці кальцавальніка было справай часу. І вось які адказ я атрымаў ад Уладзіміра Іваноўскага:
“Это гнездо расположено В Городокском районе у берега пограничного с Россией озера Исса. Озеро очень живописно и труднодоступно (окружено низинными и переходными болотами).
Гнездо многолетнее, построено на вершине сосны. Правда я уже несколько лет не проверял его и не знаю: цело ли оно. В 2000 году птенцов скопы в этом гнезде кольцевал Игорь Башкиров. Птенцов было 3-ое.
Интересно, что когда ко мне пришёл возврат, то в письмо было написано, что это баклан - так птицу определили местные жители нигерийцы.”

Падрыхтавалі Jerome Allain i Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Здымак скапы Валерыя Кавалёнка

На гэтую тэму:

Скопам лучше облетать Украину стороной

У Польшчы працягваюць страляць у скоп

Бекас - не совсем очередной возврат

Comments

Я тут стал разбираться и вот что узнал. Дело в том, что в Нигерию проникает, и то редко, единственный подвид большого баклана, lucidus. Тоесть, африканский подвид. Кроме большого, как Вы понимаете, никакой другой баклан в Беларуси не мог быть окольцован. Почему же Жан-Мишель принял птицу за баклана? Вероятно просто потому, что птица была в рыболовной сети? Тем не менее всё выяснилось. К сожалению для птицы...