Кнігі, прысвечаныя птушкам Беларусі, на жаль, выходзяць у нас не штогод. Тым больш цікавай будзе свежая манаграфія, якая прадстаўляе вынікі шматгадовых даследаванняў і аховы драпежных птушак вельмі своеасаблівага рэгіёну – Віцебскага Паазер’я. Аўтар кнігі – Ўладзімір Валенцінавіч Іваноўскі, ганаровы сябра АПБ.
Уладзімір Валенцінавіч нарадзіўся ў Дагестане (Расія) ў 1946 годзе, а з 1972 г. звязаў сваё жыццё з Віцебшчынай і яе птушкамі, сярод якіх найбольш увагі прысвяціў даследаванням Сокалападобных і птушкам верхавых балот. Ён – вядомы беларускі арнітолаг, аўтар больш 200 публікацый пра птушак нашай краіны, былы Старшыня АПБ і дзейны сябра Цэнтральнага Савету гэтай арганізацыі. У апошнія гады У.Іваноўскі працуе дацентам кафедры экалогіі і аховы прыроды Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, ў выдавецтве якога і выйшла яго кніга:
Ивановский В.В. Хищные птицы Белорусского Поозерья: Монография.– Витебск: Изд-во УО «ВГУ им.П.М. Машерова”, 2012. – 209 с. [+ 16 c. цвет. илл.]. УДК 598.279 (476.5)
Манаграфія выйшла пад навуковай рэдакцыяй знакамітага даследчыка драпежных птушак д-ра біялагічных навук, прафесара Уладзіміра Міхайлавіча Галушына (Масква), у якасці рэцензентаў выступілі вядучыя спецыялісты па гэтай групе птушак з Расіі: д-р біял. навук, праф. В.П. Белік і д-р біял. навук, праф. А.І. Шэпель.
У манаграфіі прадстаўлены вынікі даследаванняў з 1972 па 2011 гады 21 віду драпежных птушак, якія сустракаюцца ў Беларускім Паазер’і. Прааналізаваны біятапічнае размяшчэнне і колькасць, феналогія, размнажэнне, трафічныя сувязі. На аснове аналізу негатыўных фактараў, які абмяжоўваюць колькасць і пагаршаюць стан папуляцый Сокалападобных, а таксама на аснове шматгадовага практычнага досведу аўтара, ў кнізе прыведзены канкрэтныя метадычныя распрацоўкі па ахове гэтай групы птушак. Змест кнігі глядзі ніжэй.
Кніга без сумневаў будзе цікавай арнітолагам, заолагам, выкладчыкам адпаведнага профілю ВНУ і настаўнікам, аматарам птушак і спецыялістам адпаведных структур, звязаных з аховай і выкарыстаннем прыродных рэсурсаў.
Каб атрымаць кнігу накладзеным плацяжом (кошт кнігі 50000 бел. руб. + 6000 руб. перасылка ў межах Беларусі), трэба даслаць аўтару сваё імя, імя па-бацьку і прозьвішча, а таксама падрабязны паштовы адрас з індэксам на электронную пошту <ivanovski@tut.by>
Для тых, хто жадае замовіць кнігу не з Беларусі, трэба асобна дамаўляцца пра гэта з аўтарам.
СОДЕРЖАНИЕ
ВВЕДЕНИЕ …………….…………………………………………… |
3 |
|
ГЛАВА I. |
МЕСТО ПРОВЕДЕНИЯ ИССЛЕДОВАНИЙ. ПРИРОДНЫЕ УСЛОВИЯ БЕЛОРУССКОГО ПООЗЕРЬЯ |
6 |
ГЛАВА II. |
МЕТОДИКА ИССЛЕДОВАНИЙ ……..……………. |
12 |
ГЛАВА III. |
ОЧЕРКИ ПО БИОЛОГИИ ХИЩНЫХ ПТИЦ ..…… |
21 |
Скопа …………………………………………… |
21 |
|
Осоед …………………………………………… |
27 |
|
Коршун красный ……………………………… |
30 |
|
Коршун черный ………………………………. |
30 |
|
Лунь луговой …………………………………. |
32 |
|
Лунь полевой ………………………………….. |
34 |
|
Лунь болотный ………………………………… |
36 |
|
Ястреб-тетеревятник ………………………….. |
40 |
|
Ястреб-перепелятник …………………………. |
45 |
|
Зимняк …………………………………………. |
49 |
|
|
Канюк ………………………………………….. |
50 |
|
Змееяд ………………………………………….. |
54 |
|
Подорлик большой …………………………… |
64 |
|
Подорлик малый ……………………………… |
68 |
Беркут ………………………………………….. |
77 |
|
Орлан-белохвост ………………………………. |
96 |
|
Сапсан ………………………………………..... |
106 |
|
Чеглок ………………………………………..... |
112 |
|
Дербник ………………………………………… |
115 |
|
Кобчик ………………………………………….. |
125 |
|
Пустельга ……………………………………… |
127 |
|
ГЛАВА IV. |
НЕКОТОРЫЕ ХАРАКТЕРИСТИКИ ПОПУЛЯЦИЙ ХИЩНЫХ ПТИЦ БЕЛОРУССКОГО ПООЗЕРЬЯ … |
130 |
ГЛАВА V. |
ОХРАНА ХИЩНЫХ ПТИЦ БЕЛОРУССКОГО ПООЗЕРЬЯ …………………………………………… |
148 |
ЗАКЛЮЧЕНИЕ ……………………………………………………... |
172 |
|
ЛИТЕРАТУРА ……………………..………………........................... |
174 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 04.10.2012 - 08:36
Молодец Владимир
Молодец Владимир Валентинович!
Я себе уже приобрел данное издание на конференции в Кривом Рогу "Хищные птицы Северной Евразии", где автор любезно подписал книгу! Отличная сводка по всем хищным птицам витебского Поозерья! Не вызывает сомнения, что данная монография будет часто реферируемой! Тираж издания ограничен, поэтому советую приобретать ее скорей. Насколько знаю, книги есть в АПБ.