У мінулыя суботу і нядзелю больш за 64 тысячы дарослых і дзетак з 33 краін Еўропы і Сярэдняй Азіі назіралі за цудам міграцыі птушак. І хаця ў некаторых краінах у гэты час была адзначана кепскае надвор’е, атрыманыя вынікі ўражваюць.
Партнёры глабальнай асацыяцыі BirdLife International змаглі арганізаваць 2565 разнастайных мерапрыемстваў, большасць з якіх былі, канешне, назіранні за птушкамі, якіх атрымалася ўбачыць амаль 6 мільёнаў – 5.810.639 асобін!
Найбольшую колькасць людзей змог сабраць у сваёй краіне Саюз аховы птушак Расіі (СОПР) – ажно 37212 на 1502 сустрэчах. Найбольш птушак было адзначана ў Швецыі – 1.712.700. У Беларусі ў 16 сустрэчах агулам ўдзельнічалі 2578 чалавек, якія сярод самых масавых відаў адзначылі гракоў (8565 асобін), качак-крыжанак (1893) і палявых вераб’ёў (1569).
Гэтыя віды, аднак, не саўпалі з самымі масавымі мігрантамі на нашым кантыненце, першая тройка якіх выглядае наступным чынам: вялікі голуб, шпак і берасцянка.
Ва Ўкраіне першая тройка самых масавых відаў гэта шпак, грак і дамовы верабей. У Расіі найбольш заўважнымі былі гракі, шызыя галубы і шэрыя вароны, ў Польшчы – берасцянкі, кнігаўкі і шпакі, ў Літве тыя ж віды, толькі на іншых месцах па колькасці, а ў Латвіі кнігаўкі, вялікія галубы і жураўлі.
Сярод самых цікавых назіранняў, якія адбыліся на гэтых выходных, у Паўднёвай Еўропе можна назваць вялікія колькасці чырвоных фламінга - ў Італіі агулам адзначылі больш за 4500 птушак!
У Фінляндыі налічылі каля 400 тысяч белашчокіх казарак, але ў Швецыі атрыманыя лічбы яшчэ больш здзіўляюць – там бачылі каля 275 тысяч белашчокіх казарак і амаль 370 тысяч вялікіх галубоў. Аднак найбольш уражваючымі можна прызнаць назіранні ў Турцыі 1350 кулікоў-крэчатак – глабальна пагражаемага віду птушак!
Паводле www.birdlife.cz падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by Здымак з сёлетніх назіранняў Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.10.2012 - 13:02
На моладзева-студэнцкім сайце
На моладзева-студэнцкім сайце з'явіўся рэпартаж-уражаньні журналіста пра ўдзел у сёлетнім Бёдрэйсе разам з камандай Aquila, ёсьць і здымкі:
www.34mag.net/post/zhar-ptushka/
AV - 08.10.2012 - 23:39
интересный формат репортажа
интересный формат репортажа про чемпионат, вот что значит молодежь!