Гагачы разбіліся ў тумане

Адразу некалькі выпадкаў гібелі чорнаваллёвых гагачоў (Gavia arctica) былі адзначаны на Гомельшчыне.

Чорнаваллёвы гагач – адзіны гняздуючы прадстаўнік атраду ў Беларусі, пры чым усе выпадкі гнездавання вядомыя для Віцебскага Паазер’я. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і агульная колькасць на гнездаванні не перавышае ў нас 30 пар.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ў Рэчыцкім раёне таксама знойдзены і некалькі жывых асобін гагачоў, некаторыя з якіх мелі розныя пашкоджанні.

Прадстаўнік аблкамітэту сказаў:

"Мы предполагаем, что потерпевшие бедствие птицы были пролетными и сбились с пути. Они были вынуждены совершить "экстренную" посадку, потеряв ориентацию на местности из-за сильного тумана."

Пасля аказання першаснай дапамогі птушкі без бачных пашкоджанняў былі выпушчаныя ў рэкі Бярэзіна і Дняпро.

Паводле www.belta.by

 Здымак Жоржа Гулеўскага

 

 

Comments

Harrier - 26.10.2012 - 01:25

In reply to by Ананім (госць)

Так, вельмі падрабязна тут: www.ptushki.org/info/press/item/8625.html

Усё аказалася яшчэ больш трагічна...

Адно добра - цяпер вядомыя тэрміны масавага пралёту віду праз Беларусь.

Harrier - 26.10.2012 - 17:35

In reply to by biot1 (госць)

Дзяніс, заляцелі яны на Гомельшчыну не сёньня і не ўчора. Таму наўрацьці сёньняшні шторм мае дачыненьне да гэтай трагічнай падзеі. Ў нас зранку таксама сёньня моцна пахаладала, быў першы сьнег, моцны вецер.

Даже если бы залетели они сегодня или вчера, морской шторм не заносит птиц так далеко на материк, он попросту, зародившись в море, на континенте теряет силу. В море-океане да, несет птиц за тысячи километров. Поэтому и попадают трупиалы, тиранны, колибри и другие птицы из Америки  в Европу или Азию. Причем, заметьте, 99% всех этих американских видов отмечают именно или на островах европейских или азиатских, или недалеко от берега. Дальше, как я уже сказал - сила шторма не та.

 Денис прав. Массовый пролет и гибель связана с резким ухудшением погоды на Балтике. В норме гагары летят через нас растянуто по времени. В этом году пролет получился кратким по времени но, в то же время, большое количество птиц не выдержало перелета и осело у нас. 

 Не заметил. Не згодны.

Гагары в норме летят с Балтики на Азовское и Черное море. Погода здесь сыграла роль катализатора массового отлета большого количества птиц.