Домік для савы

01.05.2013 - 23:03 | Kiolk

Сёлета ўвосень совы Гарадзеншчыны атрымаюць 33 новыя ўтульныя гнездавыя скрыні. Сумеснымі намаганнямі Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, адміністрацыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Азёры", а таксама пры актыўным удзеле гарадзенскіх школьнікаў скрыні былі зроблены падчаc акцыі "Зрабі саве дом", якая прайшла 27 красавіка ў Гродзенскім заапарку. 

На яго тэрыторыі былі арганізаваны чатыры адмысловыя майстэрні, на якіх навучэнцы гарадзенскіх школ разамса сваімі  настаўнікамі маглі змайстраваць гнездавыя скрыні для вушастай савы, барадатай ды шэрай кугакаўкі. Перад пачаткам працы кожная група праслухала невялічкую інтэрактыўную лекцыю: колькі ў Беларусі соў, дзе яны жывуць, чаму трэба будаваць для іх штучныя скрыні. Пры гэтым асаблівая ўвага надавалася правілам вырабу скрыні, каб яе паспяхова занялі птушкі і яна не прынесла ім шкоды. Узброіўшыся новымі ведамі, школьнікі адразу рушылі да працы. 

Канструкцыя гнездавой скрыні для вушастай савы - адна з самых простых для вырабу: складаецца з 6 дошачак і 16 цвікоў. Кожны са школьнікаў зрабіў свой унёсак, забіўшы па некалькі цвікоў. Як паказала практыка, дзяўчынкі часцяком заганялі цвік хутчэй, чым гэта рабілі хлапцы, але ніхто з іх не мог параўнацца з настаўнікамі, пад моцнымі ўдарамі якіх цвікі на раз-два-тры захадзілі ў дашку. Пасля таго, як скрыня была гатова, школьнікі з задавальненнем пакідалі свае аўтографы на яе сценках. Падчас развітання яны даведваліся, як можна далучыцца да арганізацыі АПБ, чым яна ўвогуле займаецца, і што атрымлівае сябра арганізацыі. І як вынік, пасля майстар-класа ў АПБ з'явілася некалькі новых сябраў, не толькі сярод школьнікаў, але і настаўнікаў, а яшчэ каля 10 чалавек абяцалі далучыцца ў бліжэйшы будучым. 

За час працы майстэрняў было падрыхтавана 35 гнездавых скрыняў, у вырабе якіх прыняло ўдзел каля 500 чалавек (школьнікі, настаўнікі, сябры АПБ, журналісты ды і проста наведвальнікі заапарка). 

Піламатэр'ялы для скрыняў прадаставіў Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Азёры", дырэктар якога Дзьмітрый Марозік у гэты дзень аформіў сямейнае сяброўства ў АПБ. Восенню гэтага года разам з супрацоўнікамі заказніка каля 20 скрынь будзе развешана на яго тэрыторыі, і ўжо ў наступным годзе ў іх змогуць з'явіцца першыя птушаняты соваў.

 

  

  

 

 

  

 

  

  

  

 

  

 

 

Вялікі дзякуй усім сябрам АПБ, якія дапамагалі зладзіць акцыю: Аляксандры Чацвярык, Сяргею Саковічу, Андрэю Храмогіну, Дзьмітрыю Вінчэўскаму, Вользе Плытнік, Віталю Гуменнаму і Дзьмітрыю Марозіку.

Фотаздымкі Дз.Вінчэўскага, С.Саковіча, Р.Ушкевіч

Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

Comments

 Что более для матери-природы ценно—домики для птиц или ёлки из которых они сделаны?

Вопрос не праздный, затраты ресурсов на природохранную якобы деятельность превосходят достигнутый эффект.

А Вы что, думаете для этих целей специально организовали вырубку леса?! Эти доски могли стать табуреткой, деревянным сортиром или полкой для книг. Или, что скорее всего, сгореть в печке как альтернативное топливо. Вот и подумайте, что важнее, деревянный сортир или домик для птиц. И разрешите полюбопытствовать, "мать-природа", это чья мать?

 Дело хорошее, но доски покрасить не мешало бы. Вспомните сравнение белорусских и польских пустельжатников из статьи нашего сайта "Первые пустельжатники 2010 вывешены в Малоритском районе" или с каким-то похожим названием. Подход не поменялся, а три года прошло. По мне лучше меньше, да качественней=на больший срок.

Неафарбованыя домікі правісяць 5 гадоў легка! Потым усе роўна трэба будзе рэмантаваць. Залежыць шмат ад пароды дрэва. Бачыў дубовыя карыты для вушастай савы ў Выганашчанскім заказніке, дык яны ўжо гадоў 20 вісяць!