Патрэбна інфармацыя пра сучасны распаўсюд сірыйскага дзятла ў Беларусі

 Найбольшы еўрапейскі спецыяліст па сірыйскаму дзятлу (Dendrocopos syriacus) д-р Ежы Міхальчук (D-r Jerzy Michalczuk) з універсітэту г.Жэшув (Польшча) рыхтуе для навуковага часопіса Ornis Polonica артыкул пра экспансію гэтага віду на нашым кантыненце і шукае апублікаваныя або яшчэ не апублікаваныя звесткі пра распаўсюд дзятла ў Беларусі і асобныя назіранні, зробленыя з 2000 году.

Копіі публікацый і неапублікаваныя звесткі (на якія аўтар агляду будзе спасылацца як на асабістыя паведамленні з указаннем іх аўтараў) просьба дасылаць непасрэдна на яго электронную пошту (jurmich@univ.rzeszow.pl) або праз Дзьмітрыя Вінчэўскага (harrier@tut.by) прыкладна ў выглядзе наступнай інфармацыі: 

Дата(ы) назірання(ў), пол і ўзрост птушак, іх колькасць, месца (вёска ці горад), раён і вобласць, аўтар(ы) звестак, або кароткія агляды колькасці рэгістрацый для пэўнай мясцовасці (рэгіёну) за пэўны прамежак часу.

Д-р Міхальчук загадзя ўдзячны за любую карысную інфармацыю для артыкула.

 

Здымкі самкі (верхні) і самца сірыйскага дзятла Ежы Міхальчука

Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

Comments