Гішпанскія арнітолагі запрашаюць калег і бёдуотчараў на станцыю кальцавання Tarifа

 Калі Вы маеце дзейную шэнгенскую візу, жаданне і час наведаць Гішпанію і паглядзець мясцовых птушак і не толькі - Вас чакаюць на станцыі кальцавання птушак Tarifа. 

Станцыя знаходзіцца ў Андалузіі на ўзбярэжжы Гібралтарскага праліву.

Тут могуць прыняць арнітолагаў, бёдуотчараў, фатографаў-анімалістаў і натуралістаў. На станцыі ёсць вольныя гасцявыя пакоі, кухні, тры душы з прыбіральнямі. Адначасова тут могуць знаходзіцца да 10 гасцей. Кошты начлегу – 8 эўра з чалавека ў дзень, пры чым мінімальная працягласць побыту павінна быць не меншай за тры дні. 

Лістуйце па-ангельску і гішпанску сюды:

cocn @ tarifainfo.com

тэл: +34 620.761.398

 

Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

Мапа з www.en.wikipedia.org

Comments