Запрашаем на канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ

20.02.2014 - 23:40 | Kiolk

 Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае сябраў АПБ з Гарадзеншчыны і ўсіх, хто цікавіцца назіраннямі, вывучэннем і аховай птушак на сваю штогадовую канферэнцыю “Птушкі штодня”, якая сёлета прысвечана пяцігоддзю Birdwatch.by i адбудзецца ў суботу, 1 сакавіка, ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна. Aдрас: праспект Янкі Купалы, 82. Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны. 

Праграма канферэнцыі:

1 сакавіка, субота

9.00-10.00.        Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10.00-10.10 Адкрыццё канферэнцыі. Прывітальныя словы

10.10-10.20 Сайт “Птушкі штодня” – 5 год разам з Вамі! - Дзьмітры Вінчэўскі (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна).

10.20-10.45 Ахова і вывучэнне дубальта на Падляшшы. - Tomasz Kułakowski, Jarek Stepaniuk, Michał Korniluk (PTOP, Польшча).

10.45-11.10 Развіццё экатурызму  ў заказніку "Ельня" (Віцебская вобласць) - інавацыі ў Беларусі. – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)

11.10-11.35 Праект АПБ па захаванню рэдкіх відаў рыб на Гарадзеншчыне – к.б.н. Мікалай Чэркас (АПБ, Брэст)

11.35-12.00 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.

12.00-12.25 Рыхтуемся да нацыянальнага ўліку белага бусла ў 2014 годзе!  

–  к.б.н. Ірына Самусенка (Беларускі цэнтр кальцавання птушак, НПЦ па біярэсурсам НАН РБ, Мінск).

12.25-13.00 Афіцыйная частка: Вынікі дзейнасці аддзялення ў 2013 годзе. – Дырэктар аддзялення.

                 Справаздача Рэвізійнай камісіі за 2013 год.  

                 План дзейнасці аддзялення на 2014 год.  – Старшыня аддзялення. 

13.00-13.10 Відэаконкурс па вызначэнню птушак для дарослых. 

13.10-13.30 Цікавыя рэгістрацыі птушак на Гарадзеншчыне ў 2013 годзе. – Сяргей Саковіч (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)

13.30-13.55 “Сокал над горадам” - фільм к.б.н. Ігара Бышнёва (Домжарыцы).

13.55-14.00 Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі

14.00-15.00 Перапынак на бясплатны абед. Кулінарыя гімназіі.

15.00-15.25 Узнагароджанне пераможцы відэаконкурсу, абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2013 года, іншых конкурсаў і кампаній АПБ. 

15.25-15.40 Слайд-шоў “Польскія птушкі ў аб'ектыве пачынаючага фатографа” - Hanna Pomorska (ОTOP, Польшча).

15.40-16.00 Птушка 2014 года, альбо што аб’ядноўвае Беларусь і Анголу. – Яўген Сліж (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна)

16.00-16.15 Каманднае маляванне Птушкі 2014 года – зязюлі з завязанымі вачыма.

16.15-16.40 “Святое балота” - фільм Віталя Гуменнага (Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна).

16.40 -17.00 Закрыццё канферэнцыі

19.00 Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі. Кошт удзелу – 50 000 руб.

 

2 сакавіка, нядзеля

 

Семінар “Разам мы можам  больш”, прысвечаны выяўленню патрэбаў і чаканняў прадстаўнікоў мэтавых груп  ад дзейнасці Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ 

10.00-17.00 Актавая зала гмназіі, з перапынкам на абед  і кава-брэйкі ў кулінарыі.

Падрабязная праграма будзе даслана  запрошаным удзельнікам. Іх расходы на праезд, пражыванне і харчаванне ў суботу і нядзелю аплочваюць арганізатары.

 

Кантакты з аргкамітэтам:

+375 29 2800738 (МТС) apb_hrodna@tut.by

Яўген Сліж +375 25 9191747 (Life) tyteishi@gmail.com

Андрэй Храмогін +375 29 6383282 (Velcom) hramogin@mail.ru

Дзьмітры Вінчэўскі +375 33 6887589 (МТС) harrier@tut.by

Падчас канферэнцыі будзе працаваць выстава лепшых дзіцячых малюнкаў «Удод - Птушка 2013 года» і выстава друкаванай прадукцыі, звязанай з птушкамі і іх вывучэннем. Можна будзе аплаціць сяброўскія складкі за 2014 год ці далучыцца да сябраў АПБ. 

Калі ў Вас ёсць магчымасць і жаданне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!

Канферэнцыя і семінар адбудзецца  ў гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна адрас: праспект Янкі Купалы, 82

Ад прыпынку “Гасцініца Турыст” і “Румлёва” да гімназіі №1 можна дабрацца пешшу за пяць хвілін у адпаведнасці са схемай. 

Да прыпынку “Румлёва” можна дабрацца з аўтавакзала і чыгуначнага вакзала на аўтобусах №2, №16, а таксама на тралейбусе №6 (толькі з аўтавакзала).

Да прыпынку “Гасцініца Турысты” можна дабрацца з аўтавакзала на аўтобусе №1, з Савецкай плошчы на тралейбусе №9, ад Філармоніі на тралейбусах №8,12,9 

Да гэтых прыпынкаў можна дабрацца на маршрутным таксі (кошт 6000 руб.).

 

 Чакаем Вас!

Comments

Yavorets T - 03.03.2014 - 15:05

 Замечательная конференция и отличный семинар! Очень хорошее послевкусие осталось. Большое спасибо всем гостям, участникам, организаторам. А всем, кто не пришёл - жалейте, завидуйте, рвите на себе волосы!:))))))))))))))))))))))))))

 Я ўжо дзякаваў уісм арганізатарам і ўдзельнікам на сэмінары, але не шкада яшчэ раз гэта зрабіць тут.

А наконт тых, хто не быў - гэта ж  збольшага наша праблема, што мы нават на цікавыя сустрэчы не ўмеем ці не можам сабраць больш людзей.