BirdRace у Швейцарыі прайшоў для аховы птушак у … Арменіі

   Роўна месяц таму, 5 верасня 2009 года 16 каманд у Швейцарыі прынялі ўдзел у шостых гонках за птушкамі, арганізаваных Schweizer Vogelschutz (SVS) (прадстаўніком BirdLife у гэтай краіне). На працягу 24 гадзін яны спрабавалі адзначыць як мага больш відаў птушак. Яшчэ да пачатку спаборніцтваў кожная каманда шукала спонсара, які б ахвяраваў пэўную суму грошай на ахову чорных грыфаў у Арменіі і на падтрымку стварэння ў гэтай краіне арганізацыі па ахове птушак.

    Сёлета час пачатку (і адпаведна,заканчэння) гонкі за птушкамі быў зменены на 21.00. Цікава, што каманды павінны былі перамяшчацца па абранай для гонак тэрыторыі або на грамадзкім транспарце, або пешшу! Каб від быў залічаны ў спіс каманды, не менш за 3 яе чальца былі павінны ўбачыць або пачуць яго.
Пераможцамі 2009 года стала каманда Natural Born Birders (Народжаныя Бёрдэрамі) – яна за суткі адзначыла 129 відаў птушак. Каманды, якія апынуліся на другім і трэцім месцах адпаведна занеслі ў свае спісы 125 і 121 від. Асобны прыз быў уручаны т.зв. моладзевай камандзе – ўсе яе чальцы былі маладзейшыя за 18 год.
  Спонсарамі каманд (і аховы птушак у Арменіі) сталі не толькі банкі, але і бюро падарожжаў, фірма, вырабляючая значкі з выявамі птушак і Орніталагічнае таварыства з Ліхтенштэйна.

Паводле www.birdlife.ch падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments

Падобна на тое, што ў Швайцарыі - як, напрыклад, і ў Расеі, адных птушак каб атрымаць задавальненьне ад спаборніцтваў мала. Яшчэ патрэбны нейкі экстрым - тут з усім рыштункам пешшу або на аўтобусе суткі трэба бадзяцца, а ў Расеі джыпы з калужын выцягваць...

АV (госць) - 06.10.2009 - 13:56

"на падтрымку стварэння ў гэтай краіне арганізацыі па ахове птушак" - у Арменіі арганізацыя даўно працуе і далучылася да BirdLife у 2007, яе падтрымлівае SVS. У адрозненне ад расійскіх гонак, да і беларускіх, швайцарцы выкарыстоўваюць толькі экалагічны транспарт: ногі, ровар і грамадскі. Чаму гэта экстрымальна? Наадварот замест гонак людзі расслабляюцца і задавольваюцца птушкамі, а не копцяць неба.

"Пра падтрымку стварэньня" пераклаў Гугльтранслэйт. Таму, хутчэй, проста "на падтрымку".

Не ведаю, для мяне было б экстрымам 24 гадзіны цягаць трубу, пайку, напоі ды іншы рыштунак. Нават на ровары. Якое ж тут задавальненьне ад птушак?

А 16 машын не дададуць шмат дыму за 24 гадзіны да тых мільёнаў, якія рухаюцца штодня ў Швайцарыі.