Дапаможам польскім калегам знайсці самку поплаўнага луня з перадатчыкам

 Сёлета польскае прыродаахоўнае таварыства “Bocian” працягвае інтэнсіўна вывучаць асаблівасці экалогіі і біялогіі гнездавання, трасы міграцыі і месцы зімоўкі поплаўных лунёў (Circus pygargus) з Паўднёвага Усходу Польшчы. Большай колькасці і якасці атрыманых дадзеных павінна служыць размяшчэнне на птушках перадатчыкаў з блокамі GPS і GSM, якія паведамляюць дакладныя каардынаты месца знаходжання птушак з дапамогай смсак.

Першага ліпеня 5 самак лунёў атрымалі такія перадатчыкі. Чатыры з іх застаюцца з вывадкамі, але адна з самак – Анэта – ранкам 6 ліпеня кінула гняздо і паляцела праз беларуска-польскую мяжу да наваколля в. Грушаўка (Камянецкі раён, гл. таксама мапу). Там яна заставалася як мінімум да раніцы 9 ліпеня, калі была атрымана апошняя смска з яе каардынатамі.

Прычыны адсутнасці сігналаў з перадатчыка невядомыя – яны могуць быць як тэхнічныя (звязаныя з перадатчыкам або сістэмай мабільнай сувязі), так і звязаны з гібеллю самкі.

Польскія калегі просяць дапамагчы зразумець што здарылася насамрэч і будуць удзячныя за любыя звесткі наконт Анэты.

Перадатчык знаходзіцца на спіне самкі і добра бачны ў палёце, акрамя таго сонечная батарэя зверху перадатчыка адсвечвае на сонцы.

Калі ласка, паведамце любую карысную інфармацыю Дзьмітрыю Вінчэўскаму (+375 336 887589 мтс)

Здымкі самкі з перадатчыкам  Дамініка Крупіньскага

 

Comments