Адкрыта яшчэ адна функцыя хвастцовай залозы птушак

 Гішпанскія навукоўцы адкрылі, што самкі ўдодаў (Upupa epops) ахоўваюць свае яйкі ад патагенных мікробаў, пакрываючы шкарлупінне  вадкасцю з “добрых” мікробаў. Гэтую субстанцыю яны наносяць на паверхню яек з дапамогай дзюбы і пер’яў жывата, а паходзіць яна з хвастцовай залозы. 

З-за гэтага пад час інкубацыі яйкі паступова мяняюць сваю афарбоўку з блакітна-шэрай на зеленавата-карычневую.

Хуан Солер (Juan J Soler) з Эксперыментальнай станцыі засушлівых земляў (Estación Experimental de Zonas Áridas) (Гішпанія), змог паказаць, што сакрэт хвастцовай залозы ўдодаў мае карычневатую афарбоўку і паказвае выдатныя антыбактэрыяльныя ўласцівасці. Афарбоўка ўтвараецца дзякуючы сімбіятычнай бактэрыі, якая і дапамагае ілімінаваць іншыя віды бактэрый пасля таго, як самкі насмаруюць сакрэтам залозы паверхню яек. 

Акрамя гэтага, сімбіятычная бактэрыя дапамагае птушкам супраць Bacillus licheniformis, - добра вядомага мікроба, які разрушае структуру птушынага пяра. Такім чынам, чым больш цёмны сакрэт хвастцовай залозы выдзяляюць самкі ўдодаў, тым большая канцэнтрацыя ў ім сімбіятычнай бактэрыі. Гэта забяспечвае лепшую ахову як для эмбрыёнаў, так і для пёраў птушак.

І хаця даследчыкі нават мяркуюць, што самцы могуць нейкім чынам выбіраць самак па колеру іх сакрэта хвастцовай залозы (які дэманструе партнёрам здольнасць да добрай антыбактэрыяльнай аховы яек), а самкі з цёмным сакрэтам, у сваю чаргу, могуць перадаваць гэтую карысную здольнасць патомству, аднак патрэбны далейшыя эксперыментальныя дадзеныя як па ўдоду, так і па іншым відам птушак, каб даказаць або абвергнуць гэтую гіпотэзу.

Артыкул нядаўна з’явіўся ў нямецкім часопісе Naturwissenschaften.

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Аўтар фота: Marek Paluch / www.marekpaluch.pl

 

На гэтую тэму:

Удод – Птушка 2013 года ў Беларусі + VIDEO

 

ШКАРЛУПІННЕ ЯЕК ТАКСАМА РЭГУЛЮЕ КОЛЬКАСЦЬ УЛЬТРАФІЯЛЕТУ ДЛЯ ЭМБРЫЁНАЎ    

 

 

Comments

 Напэўна, антыбактэрыйнае выкарыстанне хутчэй за ўсё ўніверсальнае.

Але як колер сакрэту залозы могуць убачыць самцы пад час фармавання пары - для мяне загадка.