Віншуем пераможцаў ХІ адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі - каманду "Арлы і стрынаткі", якая стартавала ў Пінскім раёне і змагла адзначыць за 12 гадзін спаборніцтваў ажно 120 відаў птушак. Такім чынам, камандзе ў складзе Дзяніса Кіцеля, Стаса Верталя, Ганны Трафімчук і Насты Кузьмянковай атрымалася ўсталяваць новы рэкорд гонак за птушкамі. Папярэдні рэкорд належаў фінска-беларускай камандзе "Lintu" і складаў 114 відаў. Гэты вынік быў паўтораны беларускай камандай "Merlin", але дагэтуль трымаўся непабітым.
"Арлы і стрынаткі" амаль даехалі да беларускай Меккі птушак - наваколля Турава, ўбачылі шэраг вельмі цікавых відаў: сыча-сіпеля і чорнагаловага ерчыка (хатнія загатоўкі Стаса Верталя каля месца старту - в.Парахонск), а таксама каменешарку і малага грыцука. Аднак цікава, што не адзначылі, напрыклад, такі шматлікі і шырока распаўсюджаны від, як грак.
Каманда-Чэмпіён 2014 году ў Тураве пасля спаборніцтваў.
Вынікі іншых каманд наступныя:
2 месца - каманда "Parus" (пераіменаваная "Strix-2014") са 116 відамі
3 месца - каманда "Lintu" са 115 відамі
4 месца - каманда "Rara Avis" са 111 відамі
5 месца - каманда "1514" са 108 відамі
6 месца - каманда "BS" са 106 відамі
7 месца - каманда "Кронан" са 100 відамі
8 месца - каманда "Палескія зязюлі" з 86 відамі
9 месца - каманда "Гарадзенскія кралькі" з 64 відамі (дзяўчыны на 3 гадзіны загразлі на машыне на балоцістым поле)
10 месца - каманда "Хай Хілз" з 22 відамі
Такім чынам, спраўдзілся наш прагноз наконт таго, што змена правіл - а канкрэтна магчымасць не вяртацца на месца старту- зможа павялічыць колькасць адзначаных відаў. Амаль усе каманды, якія ўдзельнічалі ў гонках 12 гадзін змаглі значна павялічыць свой камандны спіс.
Віншуем усіх удзельнікаў з сапраўдным святам назіранняў за птушкамі, дзякуючы якому, акрамя задавальнення ад вялікай колькасці цікавых сустрэч з птушкамі, атрымалася зрабіць зрэз міграцыі на пачатак верасня для некалькіх рэгіёнаў Беларусі.
Да новых сустрэч на Чэмпіянаце!
Верхні здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
На гэтую тэму:
У ХІ АДКРЫТЫМ ЧЭМПІЯНАЦЕ БЕЛАРУСІ ПА СПАРТЫЎНАЙ АРНІТАЛОГІІ УДЗЕЛЬНІЧАЮЦЬ 10 КАМАНД + ІХ СКЛАД + ІНТЭРВ’Ю ДЗЯНІСА КІЦЕЛЯ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
7777 (госць) - 07.09.2014 - 08:39
чамусьці не магу
Harrier - 07.09.2014 - 18:29
In reply to чамусьці не магу by 7777 (госць)
Дзякуй, паправіў наконт
Дзякуй, паправіў наконт папярэдняга рэкорду.
Добрыя і сапраўдныя рэкорды трымаюцца параўнальна доўга. Але ўсе ўдзельнікі набіраюцца досведу і з часам спаборніцтвы толькі дадаюць інтрыгі і адзначаных відаў. Сёлета амаль усе ўбачылі сотню ці больш, а ў мінулым годзе толькі 2 каманды. Канешне, сапраўдная працягласць толькі павялічылася са зменамі правіл. Так што з гэтай зменай адгадалі. А вось патрабаванне адправіць фоткі Спісу да 18.45 выглядае маларэальным і варта даць на гэта 1,5 гадзіны пасля спаборніцтваў - час, неабходны, каб вярнуцца да цывілізацыі і даслаць здымкі.