Калі не ўсе вашы назіранні рэдкіх відаў афіцыйна пацверджаны

     16-18 снежня плануецца паседжанне Беларускай Арніта-Фауністычнай Камісіі. Калі ласка дасылайце свае назіранні загадзя, бо перад самым паседжаннем іх проста не змогуць апрацаваць. Для таго, каб зрабіць працу камісіі эфектыўнай, калі ласка, акрамя даты, месца і падрабязнага апісання рэгістрацыі-сустрэчы дадавайце падрабязнае апісанне паводзінаў і заўважаных вамі адметных рысаў, а таксама доказы: фота- або відэаздымкі.

Пытанні і інфармацыю на разгляд накіроўвайце сакратарцы Камісіі Ірыне Самусенка:

 samusenko@biobel.bas-net.by

На малюнку Дроп, узята з Вікіпедыі.

 

Comments