Эндэмічны падвід соўкі-сплюшкі (Otus scops), які жыве на Кіпры, даўно падазраваўся заслужваючым асобнага відававога статуса. Гэтыя невялічкія совы тут цямнейшыя, чым любыя птушкі з іншых месцаў Еўропы, сярод іх не сустракаюцца птушкі рыжай морфы, а таксама яны маюць двусілабічны голас, які раней прымалі за голас-пазыўку паміж двума птушкамі.
Арнітолагі з The Sound Approach team у сваёй нядаўна выдадзенай кнізе Undiscovered Owls (“Неадкрытыя совы”) ужо надала мясцовым сплюшкам відавы статус з назвай Otus cyprius, і пасля аналізу мітахандрыяльнай ДНК міжнароднай камандай навукоўцаў можна лічыць гэта пацвержаным цяпер і генетычна. Аднак калі разыходжанне з мацерыковымі сплюшкамі і адбылося, то параўнальна нядаўна.
Упершыню сплюшкі з Кіпру атрымалі асобную відавую назву пад час іх апісання ў 1901 годзе. Гэта хутчэй за ўсё цалкам аселы від, і хаця іншыя сплюшкі ляцяць праз востарў падчас міграцыі, не знойдзена ніводнага выпадку гібрыдызацыі паміж астраўнымі і мацерыковымі соўкамі. Гэта таксама пацверджвала б асобны відавы статус кіпрскіх сплюшак і існаванне надзейных ізаляцыйных механізмаў.
Крыніца:
Flint, P, Whaley, D, Kirwan, G M, Charalambides, M, Schweizer, M, and Wink, M. 2015. Reprising the taxonomy of Cyprus Scops Owl Otus (scops) cyprius, a neglected island endemic. Zootaxa 4040: 301-316.
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.biodiversitycyprus.blogspot.com
На гэтую тэму:
На нашых вачах адасабляецца брытанскі падвід шэрай кугакаўкі
Апісаны новы від птушак – аманская сава
НЕТРАДЫЦЫЙНАЕ АПІСАННЕ АМАНСКАЙ САВЫ І САПРАЎДЫ ПРЫВЯЛО ДА АДКРЫЦЦЯ НОВАГА ВІДУ
У ЕЎРОПЕ МОГУЦЬ З’ЯВІЦЦА ДВА НОВЫЯ ВІДЫ-ЭНДЭМІКІ
ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
vogelfrei - 16.05.2016 - 16:20
Географически Кипр - не…
Географически Кипр - не Европа, поэтому ответ на вопрос, вынесенный в заглавие, будет пока отрицательным в любом случае.
Harrier - 16.05.2016 - 16:26
In reply to Географически Кипр - не… by vogelfrei
Ну раз у Эўразвязе - то…
Ну раз у Эўразвязе - то Еўропа)