Малы баклан крочыць па Еўропе

27.12.2009 - 01:51 | Kiolk

    Своесаблівым падарункам на каталіцкія каляды для літоўскіх бёдўочараў стала першая рэгістрацыя малога баклана (Phalacrocorax pygmeus) на тэрыторыі Літвы. Адбылося гэта каля горада Elektrënai, на канале мясцовай электрастанцыі. Была адзначана адна птушка разам з вялікім бакланам.

    Гэтая мясціна знаходзіцца ўсяго ў 70 км ад тэрыторыі Беларусі, і магчыма шлях птушкі сюды ляжаў менавіта праз яе. Шматлікія рэгістрацыі дадзенага віду ў Польшчы, першая рэгістрацыя ў Беларусі (на водасховішчы “Сялец”), падштурхоўваюць да высноў, што ў будучым дадзеныя сустрэчы могуць стаць рэгулярнымі. Таму будце ўважлівымі. 

 

Паводле WestPalBirds@yahoogroups.com

Фота з сайта http://www.birdpix.lt

 

Comments

 А вось і адказ на маё пытанне. Паводле http://www.euroradio.fm

Новы для Беларусі від птушак — малога баклана — зарэгістравалі арнітолагі ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Зараз там гняздуецца каля 20 гэтых рэдкіх птушак, паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.

Дзіўнаватае паведамленьне - пра гнездаваньне новага віду даведвацца з БЕЛТы - гэта нешта новае...

Хто, калі і дзе менавіта ў Бярозаўскім раёне гэта ўсталіў?

20 птушак адзначана ци гняздуецца, якая розница? для журналистау. На оригинальной фото на сайте малый баклан очень хорошо сравнивается с кряквой.