З Новым 2010 годам!!! (Віншавальня)

31.12.2009 - 00:25 | Kiolk

  

    Шаноўныя сябры, дарагія калегі!


Сардэчна віншуем Вас з Новым годам!
Новы год - гэта не проста свята і змена дат, гэта ў першую чаргу новы ліст нашага жыцьця. Падвёўшы вынікі, мы яго пералістваем і адкладаем у гісторыю. Якім будзе Новы 2010 год, залежыць толькі ад нас з вамі! Таму жадаем вам новых адкрыццяў, незвычайных прыгод, цікавых знаёмстваў! 


А каб хутчэй ажыццявіліся вашы мэты, заставайцеся з сайтам www.BirdWatch.by


Разам мы зможам пакарыць любыя вяршыні!

                                                                                                                   Заўсёды з вамі, Ваш BirdWatch.by 
 

Comments

 http://www.artd.ru/ - на гэтым сайце, напэўна можна знайсці аўтара. Гэта паштоўка была набыта ў краме ў Ваўкавыску. Таму трошкі ёсць пірацтва, але, што не зробіш для свята...

Згодзен, картка суперская, а фізічна яна выглядае яшчэ лепш, бо рыльефная...

Аткрытка файная - сапраўды, што трэба для бёдуотчара. Далучаюся да найлепшых пажаданьняў. Але без падарункаў  віншаваць не выпадае:)

Думаў асобную навіну напісаць, але цяпер тут пра падарункі напішу.

Наш зімовы конкурс з аднаго боку праваліўся - ніхто адзнакі за Назіраньні не ставіць. Не скажу, што гэта кепска - зімовых  Назіраньняў пакінута параўнальна шмат, ды і людзі, якія іх застаўляюць, розныя, сярод іх шмат новых. Карацей, рухаемся ў правільным кірунку. Але прызы былі абяцаныя. Таму выдатны і вялікі календар на 2010 год з выявай поплаўнага луня атрымае кожны, хто ўжо пакінуў свае зімовыя назіраньні на нашым сайце. Па аднаму на назіральніка. Каб атрымаць календар бясплатна па пошце, ўсе зімовыя бёдуотчары, калі ласка, дашліце свой паштовы адрас мне на е-мэйл: harrier@tut.by і паштальёны прынясуць вам календар ужо ў пачатку новага году!

Прызы будуць дасылацца новым назіральнікам, пакінуўшым свае ўражаньні ад зімовых сустрэч з птушкамі, пакуль не скончацца календары.

СаміСабеСваіміСіламі!

 класна....

Віншую ўсіх аматараў прыроды, паляўнічых і губіцеляў ялінак з Навагоднімі сьвятамі!!!!

Няхай усе яны адчуюць той цуд, у якім яны жывуць, і будуць рабіць толькі самыя добрыя справы!!!

Зычу забаўных прыгод, назіраньняў, уздымаў, каханьняў ды перамогаў у Новым годзе!!!

п.с. даруйце за выпраўленьне, але віншавальня пішацца без мягкага знака пасьля "н", так як "н" - цьвёрдая...

а на аткрытку прынята казаць паштоўка ))) вучым родную мову разам ))