Першая частка ТУТ, трэцяя - ТУТ.
Калі самец зімародка (Alcedo atthis) пачаў пералятаць у вусці Гараднічанкі з прысады на прысаду, прыкладна за поўгадзіны ён зрабіў 5 ці 6 атак з іх і за гэты час злавіў 2 здабычы - адна нечая празрыстая лічынка, другой стала рыбка - абедве ён з'еў і толькі потым паляцеў уверх па плыні.
Атрымалася заўважыць 3 рэчы, на якія я раней або не звяртаў увагу або, хутчэй за ўсё, не бачыў:
у зімародка ёсць "барада" - светлы ўчастак пер'я пад дзюбай, які ён можа `падымаць` і яго становіцца добра бачна;
у зімародка есць падобнае белае пер'е прыкладна над вушнымі адтулінамі, якое птушка таксама можа падымаць - з чым звязана яго дэманстрацыя, я так і не зразумеў - можа з нейкім своеасаблівым настроем птушкі? - гэта бачна на здымках ніжэй
зімародак выцягваўся амаль у струну і глядзеў так уверх на нешта такое, чаго я не заўважыў,
Можа нехта пазнаў - што за лічынка ў зімародка на апошнім здымку?
28-09-2020, Гараднічанка ў Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 01.10.2020 - 08:54
Классная серия, особенно…
Классная серия, особенно понравились снимки где зимородок сидит на валуне среди реки и где вытянут в струнку! На нет и суда нет, в смысле, если увидел птицу мельком, то и рассуждать не о чем. А чем дольше наблюдаешь - тем больше вопросов возникает.
Harrier - 01.10.2020 - 10:46
In reply to Классная серия, особенно… by arktous
Так і ёсць - чым больш…
Так і ёсць - чым больш назіареш, тым больш незразумелага.
Адно ужо ведаю - вывадка ў яго няма, нікога ён ужо не корміць і ловіць толькі для сябе.
Lighty - 02.10.2020 - 01:05
Таксама спадабалася тое фота…
Таксама спадабалася тое фота, дзе ён на камяні пасярод вады.