Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Поўгадзіны з зімародкам. Частка другая

Першая частка ТУТ, трэцяя - ТУТ.

Калі самец зімародка (Alcedo atthis) пачаў пералятаць у вусці Гараднічанкі з прысады на прысаду, прыкладна за поўгадзіны ён зрабіў 5 ці 6 атак з іх і за гэты час злавіў 2 здабычы - адна нечая празрыстая лічынка, другой стала рыбка - абедве ён з'еў і толькі потым паляцеў уверх па плыні.

Атрымалася заўважыць 3 рэчы, на якія я раней або не звяртаў увагу або, хутчэй за ўсё, не бачыў:

у зімародка ёсць "барада" - светлы ўчастак пер'я пад дзюбай, які ён можа `падымаць` і яго становіцца добра бачна;

у зімародка есць падобнае белае пер'е прыкладна над вушнымі адтулінамі, якое птушка таксама можа падымаць - з чым  звязана яго дэманстрацыя, я так і не зразумеў - можа з нейкім своеасаблівым настроем птушкі? - гэта бачна на здымках ніжэй

зімародак выцягваўся амаль у струну і глядзеў так уверх на нешта такое, чаго я не заўважыў,

Можа нехта пазнаў - што за лічынка ў зімародка на апошнім здымку?

28-09-2020, Гараднічанка ў Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Классная серия, особенно понравились снимки где зимородок сидит на валуне среди реки и где вытянут в струнку! На нет и суда нет, в смысле, если увидел птицу мельком, то и рассуждать не о чем. А чем дольше наблюдаешь - тем больше вопросов возникает.

Так і ёсць - чым больш назіареш, тым больш незразумелага.

Адно ужо ведаю - вывадка ў яго няма, нікога ён ужо не корміць і ловіць толькі для сябе.