(?)20.04.2021 |
29.05.2021 | 29.05.2021 | 29.05.2021 | 30.05.2021(?) | 30.05.2021(?) |
4.04.2021 | 6.04.2021 | 8.04.2021 | 10.04.2021 | 12.04.2021 | 14.04.2021 |
8.05.2021 | 9.05.2021 | 9.05.2021 | 9.05.2021 | 12.05.2021 |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
ZNR - 17.07.2021 - 21:23
Возможно будет интересно -…
Возможно будет интересно - наблюдал сегодня в чердачной нише соседнего дома птенцов пустельг, выглядывали две головы. Насколько мог разглядеть возраст в районе двух недель, ну и самка разрывала добычу и кормила птенцов. Место действия - та же нише, наблюдения птиц в которой писал тут в комментах весной.
Какая то поздняя кладка
Harrier - 17.07.2021 - 23:54
In reply to Возможно будет интересно -… by ZNR
Так, вельмі позняя. Або…
Так, вельмі позняя. Або нават хутчэй паўторная - калі кладка па нейкіх прычынах гіне ў самым пачатку ці нават у першай палове інкубацыі, то самка яшчэ мае фізіялагічную здольнасць адкласці паўторную.
Яе памер звычайна меншы за першую, але і так гэта лепш, чым увогуле прапусціць сезон гнездавання.
Harrier - 12.07.2021 - 11:23
Шаноўныя сябры! Маладыя…
Шаноўныя сябры! Маладыя сокалы паспяхова выляцелі з абодвух гнёздаў і гнездавыя нішы ім больш не патрэбныя.
У бліжэйшыя дні мы адключым нашу 12-ю он-лайн трансляцыю. Дзякуй, што былі з намі і запрашаем далучацца да стрыму наступнай вясной.
Dear friends! Young falcons successfully fledged from both nests which we observed 12`th season together with you.
So they no need these nests anymore and at the nearest future we will stop our streaming. Thank you for watching begining of their lifes and we wait for you next spring.
divinbel - 16.07.2021 - 11:04
In reply to Шаноўныя сябры! Маладыя… by Harrier
Спасибо большое за вашу…
Спасибо большое за вашу работу и возможность в течение нескольких месяцев наблюдать за ростом птенцов, это такой источник положительных эмоций! Узнала много нового о мире птиц и теперь в своих ежедневных прогулках по Слепянскому лесу (уже не только с камерой, но и с диктофоном) нахожу ещё большее удовольствие. Спасибо авторам проекта!
Harrier - 16.07.2021 - 12:12
In reply to Спасибо большое за вашу… by divinbel
Дзякуй за добрыя словы! …
Дзякуй за добрыя словы!
Калі атрымліваеце задавальненне не толькі ад нашага стрыму, але і ад свах прагулак, значыць Вы на правільным шляху.
Назіранні птушак гэта, напэўна, адзіная 'хвароба', якая робіць жыццё больш яркім )
Feather - 07.07.2021 - 11:50
(Няма тэмы)
Lighty - 06.07.2021 - 13:27
Не паспелі пустальгі…
Не паспелі пустальгі пакінуць другую нішу - здаецца, апошняя толькі сёння паляцела - як на яе пачалі квапіцца акупанты.
...Бацька такую добрую, тлустую палёўку прынес, а нікога няма.
Harrier - 06.07.2021 - 13:56
In reply to Не паспелі пустальгі… by Lighty
Так, такая палёўка грам на…
Так, такая палёўка грам на 40. Хутчэй за ўсё эканомка (Microtus oecanomus).
Такую самаму і не з'есці за раз)
Harrier - 03.07.2021 - 11:59
Мінімум трое сокалоў…
Мінімум трое сокалоў застаюцца ў гнездавой нішы.
Зараз, пасля таго, які некаторыя сіблінгі ўжо лятаюць і могуць вяртацца на гняздо, лепш спрабаваць прасіць ежу ва ўсіх, хто прылятае - раптам падзеляцца?)
Feather - 02.07.2021 - 16:45
(Няма тэмы)
Lighty - 02.07.2021 - 11:22
06:05:56 - паляцела другое…
06:05:56 - паляцела другое. Прыгожа паляцела - з цагліны, ды па-над сіблінгам...
(а ў нішы №1, здаецца, начаваў першы слётак з другога гнязда)
10:05:52 - паляцела трэцяе
Lighty - 01.07.2021 - 22:19
А тым часам у першай нішы: …
А тым часам у першай нішы:
19:52 - прыляцела каўка.
Праз хвіліну прыляцела пустальга, і каўку спужала. Пустальга на камеру амаль не трапляе.
20:08 - прыляцела іншая пустальга, і першая ўцякла (мне падалося, ці №2 слётак, і есьці патрабуе?). Гэтая другая пустальга цяпер спіць у нішы.
Tata - 01.07.2021 - 21:15
О 19.18 хтось з молоді…
О 19.18 хтось з молоді розминає крила
Harrier - 01.07.2021 - 22:02
In reply to О 19.18 хтось з молоді… by Tata
Усё ж адважыцца без знешняга…
Усё ж адважыцца без знешняга прымысу на першы ў жыцці палёт страшна.
Таму лепш добра размяцца і пабегаць з узмахамі крылаў па роднай нішы - паляцець заўсёды паспеем! )
Tata - 01.07.2021 - 21:12
Вітання to birdwatchers з…
Вітання to birdwatchers з України! Приблизно о 17.30 хтось з батьків приніс мишу, виникла велика бійка з чотирьох зльотків. П’ятого сьогодні теж не бачу
Lighty - 01.07.2021 - 15:39
Прыляцеў, сядзіць
Прыляцеў, сядзіць
Lighty - 01.07.2021 - 13:41
У 11:46 адбываўся падзел…
У 11:46 адбываўся падзел палёўкі на другім гняздзе, і ўдзельнічалі ў ім чацьвёра. Здаецца, пяты сокал ужо лятае...
Папраўка: у 9:15 :) - таксама чатыры ўдзельнікі
Магчымы момант вылету - 8:06
Harrier - 01.07.2021 - 18:12
In reply to У 11:46 адбываўся падзел… by Lighty
Вырашыў паспрабаваць свае…
Вырашыў паспрабаваць свае сілы ў іншай прасторы - як раз месяц старэйшым мінуў.
Значыць хутка і іншыя паляцяць і будуць вяртацца спачатку і ўдзень, а потым толькі нанач. І можна будзе закрываць наш 12-ы сезон он-лайн назіранняў.
Feather - 30.06.2021 - 13:28
(Няма тэмы)
Lighty - 30.06.2021 - 01:41
Ці то нагой па пысе, ці то…
Ці то нагой па пысе, ці то дзюбай за нагу... :-\
Lighty - 28.06.2021 - 22:30
Фінальныя практыкаванні:
Фінальныя практыкаванні:
Harrier - 28.06.2021 - 13:57
Усе пяць ужо без пуха, але…
Усе пяць ужо без пуха, але яшчэ на месцы:
Harrier - 27.06.2021 - 14:36
Выхапіць здабычу аказваецца…
Выхапіць здабычу аказваецца амаль самай простай справай, нашмат цяжэй пазбавіцца ад ўвагі да яе сіблінгаў і тым больш, ад пастаянных іх крыкаў)
Harrier - 26.06.2021 - 13:40
Трое самых галодных сядзяць…
Трое самых галодных сядзяць на самым краю гнездавой нішы)
Feather - 25.06.2021 - 12:18
(Няма тэмы)
Lighty - 25.06.2021 - 13:29
In reply to (Няма тэмы) by Feather
Заўважна, што ў першай нішы…
Заўважна, што ў першай нішы пасля таго, як засталося чацьвёра, такой барацьбы за ежу не было - галоўнае, першым ухапіць, а далей той, хто ўхапіў, еў сабе паціху ў куце, і ніхто яму лапы ня грыз.
Harrier - 25.06.2021 - 10:22
Пуху ўсё менш, на некаторых …
Пуху ўсё менш, на некаторых - старэйшых - яго амаль не бачна зусім.
Значыць у бліжэйшыя дні будуць першыя вылеты з гнездавой нішы.
Annika - 24.06.2021 - 23:18
Вітаю! Вельмі цікавіць…
Вітаю! Вельмі цікавіць пытаньне, на якое ў сетцы не знайшла адказу. Можа, вы ведаеце, як птушаняты разумеюць, што яны ўжо ўмеюць лятаць, і прыйшоў час пакінуць гняздо? Як яны вырашаюць, што ўжо досыць трэніровак і можна ляцець?
Harrier - 25.06.2021 - 10:16
In reply to Вітаю! Вельмі цікавіць… by Annika
З таго, што напісана пра…
З таго, што напісана пра драпежных птушак і вядома дзякуючы даследаванням, дарослыя птушкі перад вылетам птушанят прыносяць менш ежы менавіта на гняздо, тым самым ствараючы падвышаны стымул у яе атрыманні. Ну і канкурэнцыя сярод птушанят дапамагае пачаць рэалізоўвываць -выкарыстоўвываць свае перавагі. Таму што той, хто выляціць першым і даляціць да аднаго з бацькоў са здабычай, атрымае яе. Другі-трэці і наступныя - калі гатовыя да палёту фізічна, проста капіруюць паспяховыя паводзіны на якія яны і самі здольныя.
Таму найперш змяняюца абставіны, якія прымушаюць мяняць і паводзіны.
Harrier - 24.06.2021 - 08:37
Ранішні сон:
Ранішні сон: