Сокал-Пустальга LIVE-2021: Брэст, Беларусь ::: Kestrels nests LIVE-2021: Brest, Belarus 12-ы сезон :: 12th season

(?)20.04.2021

 

29.05.2021 29.05.2021 29.05.2021 30.05.2021(?) 30.05.2021(?)

5
4.04.2021 6.04.2021 8.04.2021 10.04.2021 12.04.2021 14.04.2021

 

 
8.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 9.05.2021 12.05.2021

Comments

Возможно будет интересно - наблюдал сегодня в чердачной нише соседнего дома птенцов пустельг, выглядывали две головы. Насколько мог разглядеть возраст в районе двух недель, ну и самка разрывала добычу и кормила птенцов. Место действия - та же нише, наблюдения птиц в которой писал тут в комментах весной.

Какая то поздняя кладка

Так, вельмі позняя. Або нават хутчэй паўторная - калі кладка па нейкіх прычынах гіне ў самым пачатку ці нават у першай палове інкубацыі, то самка яшчэ мае фізіялагічную здольнасць адкласці паўторную.

Яе памер звычайна меншы за першую, але і так гэта лепш, чым увогуле прапусціць сезон гнездавання. 

Шаноўныя сябры! Маладыя сокалы паспяхова выляцелі з абодвух гнёздаў і гнездавыя нішы ім больш не патрэбныя.

У бліжэйшыя дні мы адключым нашу 12-ю он-лайн трансляцыю. Дзякуй, што былі з намі і запрашаем далучацца да стрыму наступнай вясной.

Dear friends! Young falcons successfully fledged from both nests which we observed 12`th season together with you.

So they no need these nests anymore and at the nearest future we will stop our streaming. Thank you for watching begining of their lifes and we wait for you next spring.

Спасибо большое за вашу работу и возможность в течение нескольких месяцев наблюдать за ростом птенцов, это такой источник положительных эмоций! Узнала много нового о мире птиц и теперь в своих ежедневных прогулках по Слепянскому лесу (уже не только с камерой, но и с диктофоном) нахожу ещё большее удовольствие. Спасибо авторам проекта!

Дзякуй за добрыя словы!

Калі атрымліваеце задавальненне не толькі ад нашага стрыму, але і ад свах прагулак, значыць Вы на правільным шляху. 

Назіранні птушак гэта, напэўна, адзіная 'хвароба', якая робіць жыццё больш яркім )

Не паспелі пустальгі пакінуць другую нішу - здаецца, апошняя толькі сёння паляцела - як на яе пачалі квапіцца акупанты.

...Бацька такую добрую, тлустую палёўку прынес, а нікога няма.

Мінімум трое сокалоў застаюцца ў гнездавой нішы.

Зараз, пасля таго, які некаторыя сіблінгі ўжо лятаюць і могуць вяртацца на гняздо, лепш спрабаваць прасіць ежу ва ўсіх, хто прылятае - раптам падзеляцца?)

птушкі

А тым часам у першай нішы:

19:52 - прыляцела каўка.

Праз хвіліну прыляцела пустальга, і каўку спужала. Пустальга на камеру амаль не трапляе.

20:08 - прыляцела іншая пустальга, і першая ўцякла (мне падалося, ці №2 слётак, і есьці патрабуе?). Гэтая другая пустальга цяпер спіць у нішы.

 

Усё ж адважыцца без знешняга прымысу на першы ў жыцці палёт страшна.

Таму лепш добра размяцца і пабегаць з узмахамі крылаў па роднай нішы - паляцець заўсёды паспеем! )

У 11:46 адбываўся падзел палёўкі на другім гняздзе, і ўдзельнічалі ў ім чацьвёра. Здаецца, пяты сокал ужо лятае...

Папраўка: у 9:15 :) - таксама чатыры ўдзельнікі

Магчымы момант вылету - 8:06

Вырашыў паспрабаваць свае сілы ў іншай прасторы -  як раз месяц старэйшым мінуў.

Значыць хутка і іншыя паляцяць і будуць вяртацца спачатку і ўдзень, а потым толькі нанач. І можна будзе закрываць наш 12-ы сезон он-лайн назіранняў.

Заўважна, што ў першай нішы пасля таго, як засталося чацьвёра, такой барацьбы за ежу не было - галоўнае, першым ухапіць, а далей той, хто ўхапіў, еў сабе паціху ў куце, і ніхто яму лапы ня грыз.

Вітаю! Вельмі цікавіць пытаньне, на якое ў сетцы не знайшла адказу. Можа, вы ведаеце, як птушаняты разумеюць, што яны ўжо ўмеюць лятаць, і прыйшоў час пакінуць гняздо? Як яны вырашаюць, што ўжо досыць трэніровак і можна ляцець?

З таго, што напісана пра драпежных птушак і вядома дзякуючы даследаванням, дарослыя птушкі перад вылетам птушанят прыносяць менш ежы менавіта на гняздо, тым самым ствараючы падвышаны стымул у яе атрыманні. Ну і канкурэнцыя сярод птушанят дапамагае пачаць рэалізоўвываць -выкарыстоўвываць свае перавагі. Таму што той, хто выляціць першым і даляціць да аднаго з бацькоў са здабычай, атрымае яе. Другі-трэці і наступныя - калі гатовыя да палёту фізічна, проста капіруюць паспяховыя паводзіны на якія яны і самі здольныя.

Таму найперш змяняюца абставіны, якія прымушаюць мяняць і паводзіны.